Яны вырашылі стварыць традыцыйную беларускую выцінанку… з пяску. Выцінанка ўсім нам вядома як мастацтва выразання ўзораў з паперы, у якім зашыфравана глыбокая народная філасофія. Гурткоўцы паспрабавалі перадаць старажытныя карункі з дапамогай сучаснага інструмента — светлавога стала. І ў іх гэта выдатна атрымалася. Юныя мастакі больш даведаліся пра значэнне арнаментаў і малюнкаў і пераканаліся, што традыцыйнае мастацтва і сёння застаецца актуальным і цікавым.