Версия для печати
Среда, 29 Апреля 2026 17:19

Фотафакт. Ваўкавыск прымае абласны форум «Яднаемся рамёствамі»

Падзея, арганізатарам якой з’явіўся Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, сабраў тых, хто шануе і развівае народнае мастацтва. Форум стаў прыдатнай пляцоўкай для абмену досведам і абмеркавання актуальных пытанняў, якія датычыцца развіцця народнай творчасці і рамёстваў на Гродзеншчыне.

Ад імя аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама ўдзельнікаў прывітаў яго галоўны спецыяліст Сяргей Урбановіч. Затым з дакладам на тэму “Традыцыйныя рамёствы: сучасны стан, праблемы і тэндэнцыі развіцця” выступіў Яўген Сахута, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, член экспертнай камісіі па народных мастацкіх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. У сваім выступе ён падкрэсліў вялікі ўнёсак майстроў Гродзенскай вобласці ў скарбніцу народнага мастацтва і выскока ацаніў якасць іх дзейнасці.

— У вас вельмі адказна адносяцца да прысваення ганаровага звання народнага майстра, — адзначыў навуковец. — Зараз на Гродзеншчыне яго носяць 39 майстроў. Кожны з іх безумоўна заслужыў яго сваёй дзейнасцю, высокай якасцю вырабаў, адданасцю справе захавання традыцый.

Пад час форума запланавана работа секцый па пляценні з прыродных матэрыялаў, выцінанцы, ганчарству і кераміцы, традыцыйнага тэкстылю. А таксама прэзентацыя лепшых ініцыятыў на зберажэнню і развіццю народных мастацкіх рамёстваў, абмеркаванне перпектыўных накірункаў дзейнасці, абмен вопытам, персанальныя кансультацыі экспертаў і майстроў, выставы і майстар-класы.

изображение_viber_2026-04-29_15-42-16-969.jpg изображение_viber_2026-04-29_15-42-17-575.jpg изображение_viber_2026-04-29_15-42-18-165.jpg

изображение_viber_2026-04-29_15-42-18-739.jpg изображение_viber_2026-04-29_15-42-19-844.jpg изображение_viber_2026-04-29_15-42-20-334.jpg

изображение_viber_2026-04-29_15-42-20-866.jpg изображение_viber_2026-04-29_15-42-21-396.jpg изображение_viber_2026-04-29_15-42-49-329.jpg

изображение_viber_2026-04-29_15-42-49-887.jpg изображение_viber_2026-04-29_15-42-50-418.jpg изображение_viber_2026-04-29_15-42-50-936.jpg

изображение_viber_2026-04-29_15-42-51-464.jpg изображение_viber_2026-04-29_15-42-51-971.jpg изображение_viber_2026-04-29_15-42-52-493.jpg

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 131 раз