Фестываль гульні правёў Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 02 Декабря 2017 09:15

Фестываль гульні правёў Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці

Як адзначыла загадчык аддзела метадычнай работы цэнтра Святлана Маржала, вялікае свята гульні праводзіцца ў раёне ўжо трэці раз з мэтай актывізацыі творчай дзейнасці культарганізатараў, пошуку сучасных форм арганізацыі вольнага часу насельніцтва, папулярызацыі гульнёвага жанра, адраджэння і развіцця традыцыйных народных гульняў, выкарыстання іх ў сучасных дасугавых мерапрыемствах.

У фестывалі прынялі ўдзел установы культуры раёна, якія прадставілі 18 гульнёвых праграм рознага накірунку і тэматыкі: для дзяцей і дарослых, пазнавальныя і забаўльныя, тэматычныя, фальклорныя, тэатралізаваныя. Удзельнікі пастараліся распрацаваць новыя, арыгінальныя праекты, адметныя ад іншых. Напрыклад, цікавая праграма на фальклорнай аснове «Хлебам, соллю сустракаем, усіх у госці запрашаем» атрымалася ў работнікаў Раднікоўскага сельскага клуба. Ендрыхаўскі Дом культуры прадставіў гульнёвую праграму па восеньскіх святах народнага календара «Шлях да каравая». Дзіцячую праграму «Дзень нараджэння ў Мішкі» распрацавалі работнікі Краснасельскага Дома культуры, а іх калегі з Роскага ДК запрасілі ўсіх на «Дзень нараджэння Восені».

Кампетэнтнае журы зараз падзводзіць вынікі, якія мы абавязкова паведамім нашым чытачам. А пакуль што адзначым, што жыхары раёна будць мець магчамасць не толькі пазнаёміцца з прадстаўленымі праграмамі, але нават прыняць ў іх удзел падчас гарадскіх і раённых мерапрыемстваў. Лепшыя гульні будуць прадстаўлены на абласным фестывалі, які адбудзецца ў Воранава.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2176 раз Печать