Воскресенье, 21 Июля 2019 16:26

Дзень беларускай мовы ў лагеры “Першапраходзец”

Автор
Дзень роднай мовы — свята, усталяванае ЮНЭСКА. Беларуская мова самая старажытная сярод славянскіх і, згодна з даследаваннямі, самая мілагучная пасля італьянскай. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі і часы росквіту, і часы заняпаду.

Дзень роднай мовы прайшоў у аздараўленчым лагеры «Першапраходзец». Дзеці размаўлялі паміж сабой і сваімі выхавацелямі на беларускай мове, знаёміліся з творчасцю вядомых беларускіх пісьменнікаў, а таксама разглядалі кнігі на беларускай мове, удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. Напрыканцы ўсіх чакала дыскатэка на беларускай мове з сучаснай папулярнай музыкай, аўтарскімі і народнымі песнямі.

Дзень роднай мовы, думаецца, застанецца ў памяці дзяцей, бо родная мова павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса!

Маргарыта ГУБАЕВА.

Прочитано 214 раз Печать