Версия для печати
Четверг, 25 Февраля 2021 09:33

Словы Яўгеніі Янішчыц “Размаўляй са мной па-беларуску” сталі дэвізам для навучэнцаў і работнікаў Шылавіцкай СШ на ўвесь тыдзень

З любоўю і захапленнем яны чыталі верш Сяргея Чыгрына “Кажыце сваяцтва, а не радство”, удзельнічалі ў віктарынах і конкурсах “Самы шчыры беларус”, “Такія звыклыя і незнаёмыя рэчы”, квэст-гульні “Беларуская скарбонка”.

Для вучняў ІХ-ХІ класаў было праведзена мерапрыемства ”Жыў лёсам людзей на балоце”, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння І. Мележа.

19 лютага ў школе быў рэалізаваны праект “Адзіны дыктант на прыз БРСМ”, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы. Члены пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” сумесна з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры напісалі дыктант “Беларуская мова”.

Вынікі тыдня падвяла музычная вечарына “Жывое ў вяках беларускае слова”.

Ірына САЙКО, навучэнка ХІ класа

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2121 раз