×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 4553.
Версия для печати
Воскресенье, 10 Декабря 2017 14:30

У Ваўкавыскім педагагічным каледжы адбылася сустрэча з суперфіналістамі рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь"

У госці да нас прыйшлі настаўніца іспанскай мовы гімназіі № 2 Юлія Уладзіміраўна Касталомава, якая атрымала перамогу ў намінацыі “Замежная мова”, і настаўніца пачатковых класаў гімназіі № 1 Людміла Віктараўна Заяц, якая стала лепшай у намінацыі “Пачатковыя класы”.

Удзячнымі слухачамі былі навучэнцы спецыяльнасцей “Пачатковая адукацыя”, “Замежная мова”, а таксама ўдзельнікі навуковага таварыства выкладчыкаў і навучэнцаў “Эйдас”. Педагогі распавялі навучэнцам і выкладчыкам пра сваю прафесію, пра вопыт удзелу ў такім складаным спаборніцтве, адказалі на пытанні слухачоў, далі парады будучым калегам.

Асабліва прыемна, што Юлія Уладзіміраўна і Людміла Віктараўна маюць дачыненне да Ваўкавыскага каледжа. Першая з іх выкладала ў ім, а другая — яго выпускніца. Навучэнцы са шчырай зацікаўленасцю слухалі такіх разумных, таленавітых, прафесійных і абаяльных педагогаў. Напэўна, для многіх з будучых настаўнікаў пераможцы конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” стануць прыкладам сапраўдных настаўнікаў, будуць натхняць на плённую навуковую і творчую вучобу і працу.

Надзея ЛАЗАРЧЫК, выкладчык каледжа.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2200 раз