Рубрыка “Слова пра мову”. Зрэшты - урэшце, карысны - карыслівы, зычыць - пазычыць. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 21 Февраля 2022 15:33

Рубрыка “Слова пра мову”. Зрэшты - урэшце, карысны - карыслівы, зычыць - пазычыць. Адчуй розніцу!

Дамова, умова, размова, замова, перамова, адмова, змова, намова… Толькі ад слова “мова” з дапамогай прыставак можна ўтварыць шмат аднакарэнных з розным лексічным значэннем. Беларуская мова багатая на слова. Адным словам пра яе не скажаш. Нават даслоўна, дарэчы і да месца.

А колькі ў беларускай мове слоў, здавалася б, з аднолькавым гучаннем або напісаннем, якія маюць абсалютна розныя значэнні. Адчуць розніцу, як не дзіўна, у некаторых выпадках можна праз пераклад на …русскую мову.

Для тых, хто цікавіцца лексічным багаццем роднай мовы і хацеў бы разабрацца з некаторымі асаблівасцямі беларускага словаўжывання — рубрыка “Слова пра мову”. Далучайцеся да роднай мовы праз нашу моўную калонку, каб адчуць розніцу, запомніць, зберагчы і дзяліцца беларускім словам. Яно гэтага заслугоўвае.

 

А, зрэшты (ці ўрэшце?), наколькі карыснай (ці карыслівай?) будзе наша моўная калонка, пакажа час. Я ж зычу (ці пазычу?) ёй доўгага жыцця ў нашай газеце.

 

Адчуй розніцу

 

Карысны (рус. полезный) — які прыносіць карысць. У сваёй краіне кожны з нас жадае быць больш карысным. У.Мяжэвіч.

Карыслівы (рус. корыстный, корыстолюбивый) — заснаваны на карысці, выгадзе для сябе, які мае на ўвазе карысць, выгаду. Але Сцёпка быў занадта хітры і карыслівы. Х.Жычка.

 

Зрэшты    (рус. однако) — Скаргаў не паступала, зрэшты яны могуць з’явіцца.

(рус. впрочем) — Зрэшты, гэта ўжо не так і важна.

Урэшце, нарэшце (рус. наконец, в конце концов)

  1. Пасля ўсяго. І тут урэшце да мяне дайшло.
  2. Пабочнае слова. Гэта, нарэшце, проста несправядліва.

 

Зычыць       (рус. желать) — Я зычу табе толькі шчасця.

(рус. предвещать, обещать, подавать надежду, внушать ожидания) — Нічога добрага гэтая размова не зычыла.

Пазычыць   (рус. одолжить) — Пайду да суседкі ды солі пазычу.

                        (рус. дать в долг)Пазычыў бы табе грошай, ды вецер у кішэнях гуляе.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 722 раз Печать