Рубрыка “Слова пра мову”. Грамадскі - грамадзянскі, абавязак - абавязацельства, абыякавы - абы-які. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 27 Февраля 2022 16:21

Рубрыка “Слова пра мову”. Грамадскі - грамадзянскі, абавязак - абавязацельства, абыякавы - абы-які. Адчуй розніцу!

27 лютага — важная дата для нашай краіны. Напярэдадні гэтага дня ў сродках масавай інфармацыі шмат гаварылася і пісалася аб тым, як важна ніколі не заставацца ў баку ад падзей, якія вырашаюць лёс нашай краіны і, вядома, кожнага з нас…

Дазвольце ж, паважаныя чытачы, яшчэ раз нагадаць вам аб неабходнасці выканаць свой грамадзянскі (ці грамадскі?) абавязак (ці абавязацельства?). Не будзьце абыякавымі (ці абы-якімі?) у адносінах да такой важнай для нашай Радзімы і нас з вамі падзеі, як рэспубліканскі рэферэндум па ўнясенні зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

АДЧУЙ РОЗНІЦУ

Грамадскі (рус. общественный)

  1. Які мае адносіны да жыцця грамадства, узнікае ў грамадстве. Ці могуць асабістыя пачуцці быць важней за грамадскую думку?
  2. Які належыць усяму грамадству, прызнаны для агульнага карыстання; калектыўны. А між тым гэта — грамадскае дабро.
    Я. Колас.
  3. Звязаны з работай па добраахвотным абслугоўванні палітычных, культурных, прафесійных патрэб калектыву. Ён і пальцам не паварушыць дзеля грамадскай справы.

Грамадзянскі (рус. гражданский)

  1. Які мае адносіны да прававога становішча грамадзян у дзяржаве. Актыўная грамадзянская пазіцыя — справа не абыякавых людзей.
  2. Неваенны, цывільны. Адным словам, звяртайцеся да грамадзянскіх улад.
    М. Лобан.

Грамадзянская вайна (рус. гражданская война). Аднойчы мы ўзгаварыліся
пра грамадзянскую вайну.

Я. Скрыган.

Абавязак (рус. долг, обязанность) — тое, што патрэбна выканаць у адпаведнасці з грамадскімі ці асабістымі патрабаваннямі. Ніколі толькі не забудзь сваіх высокіх абавязкаў.
П. Глебка.

Абавязацельства

(рус. обязательство) — абяцанне, дагавор, абавязковыя для выканання. Прапісаныя абавязацельствы абавязковыя для выкананння.

(рус. долговое обязательство) — грашовы пазыковы дакумент. Я маю ваша пісьмовае абавязацельства аб своечасовым звароце грошай.

Абыякавы (рус. безразличный, равнодушный; безучастный, бесстрастный) — які не выяўляе ніякай цікавасці да каго-небудзь, чаго-небудзь або да навакольнага асяроддзя. Той, хто адкрые для сябе Багдановіча, — той ужо не зможа заставацца абыякавым до радзімы паэта.
Н. Гілевіч.

Абы-які (рус. какой-нибудь, какой угодно, какой ни на есть, лишь бы какой) — які-небудзь, які папала. Настаўніца сапраўды здзівілася, калі гультаяваты вучань паклаў на стол гатовае ды яшчэ і не абы-якое сачыненне.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 490 раз Печать