Рубрыка “Слова пра мову”. Марнаваць - марнець, марны - змарнелы, журыцца - журыць. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 13 Марта 2022 16:33

Рубрыка “Слова пра мову”. Марнаваць - марнець, марны - змарнелы, журыцца - журыць. Адчуй розніцу!

Між іншым, у прадаўжэнне тэмы артыкула прыгадала словы свайго дзеда, якому таксама асабліва не было калі сумаваць, журыцца і марнець. Убачыўшы, як мы, дзеці, нагуляўшыся, сядалі на лавах і пачыналі сумаваць ад незанятасці, любіў дэманстратыўна сярдзіта пабубнець:

— Часу нельга марнаваць (ці марнець?). Змарнеламу (ці марнаму?) чалавеку і журыцца (ці журыць?) няма калі. А гультаю толькі тое і застаецца, што нудзіцца. Эт, марнатраўства адно…

 

Адчуй розніцу

 

Марнаваць (рус. тратить, убивать, зря расходовать время)

  1. Траціць без карысці, марнатравіць. Пакажы, Аксіння, куды ехаць. Каб час не марнаваць. І. Мележ.
  2. Мучыць, стамляць каго-небудзь (рус. изводить, мучить). Не марнуйце людзей пустымі размовамі.

Марнець (рус. чахнуть)

  1. Засыхаць, чахнуць, чэзнуць. Усё, што збіралі вякамі, сёння марнее ў агні. М. Чачот.
  2. Гібець, чахнуць — пра чалавека. Чалавек без руху і работы нудзіцца, марнее. З. Бядуля.

 

Марны (рус. напрасный, бесполезный, пустой, тщетный, безуспешный, бесплодный).

  1. Дарэмны, бескарысны. Я ў мастацкім агаро-
    дзе толькі марная трава.
    К. Крапіва.
  2. Змарнелы, чэзлы, худасочны. Жыта ад засушлівай спёкі стаяла марнае і прасіла дажджу.

Змарнелы (рус. измученный, истощенный, изнуренный, осунувшийся, похудевший). Змучаны, схуднелы. З тае вайны чакалі ўсялякіх — няхай без ног, змарнелых і сівых.

 

Журыцца (рус. грустить, печалиться). Сумаваць, маркоціцца. Жывіце ў радасці і шчасці, журыцца не спяшайцеся штодня.

Журыць (рус. журить; слегка порицать, наставляя). Злёгку даракаць, сварыцца на каго-небудзь, павучаючы. Дзяцей любіць патрэбна, і, толькі любячы, журыць іх можна.

 

Я пасля разабралася ў дзедавых “марнаваць, марнець, змарнелы, марнатраўства”. Стары сапраўды меў рацыю. І тое праўда: занятыя рукі не пускаюць у галаву нуду, у сэрца журбу, у душу тугу.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 288 раз Печать