Рубрыка “Слова пра мову”. Уявіць - выявіць, бацькаўскі - бацькоўскі, трата - страта. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 26 Марта 2022 17:15

Рубрыка “Слова пра мову”. Уявіць - выявіць, бацькаўскі - бацькоўскі, трата - страта. Адчуй розніцу!

Некалькі апошніх тыдняў трымаюць нас у неймаверным напружанні, дэманструючы, як важна сёння быць далікатнымі ў адносінах да людзей і асцярожнымі ў рашэнні вострых пытанняў. Таму што ў такім супярэчлівым свеце, у такі няпроты час даволі хутка распаліць канфлікт, страціўшы і мір, і спакой.

Ці магчыма сёння ўявіць (ці выявіць?) і чым можна апраўдаць людскія страты (ці траты?) ад страляніны (ці стрэльбаў?) на бацькоўскай (ці бацькаўскай?) зямлі?..

АДЧУЙ РОЗНІЦУ

Уявіць (рус. вообразить, представить). Нашу літаратуру немагчыма ўявіць без твораў тых або іншых аўтараў.
Н. Гілевіч.

Уяві(це) сабе (рус. представь(те) себе). Ужываецца з мэтай звярнуць увагу слухача на якую-небудзь акалічнасць.
І нават у такіх складаных абставінах, уявіце сабе, мы знаходзілі паразуменне.

Выявіць (рус. проявить, выявить; показать, выказать)

1. Праявіць, выявіць скрытую ўласцівасць. Між іншым, чалавеку не заўсёды лёгка і проста выявіць свой талент.
І. Новікаў.

2. Знайсці, адшукаць; заўважыць; вызначыць (рус. выявить, обнаружить; определить; вскрыть недостатки). Прачытаўшы напісанае, выявіць памылкі і тут жа паправіць.

3. Вызначыць па прыкметах; высветліць; бясспрэчна даказаць, выкрыць (рус. доказать неоспоримо, документально; изобличить). Не так і проста выявіць адразу: хто сябар, а хто вораг.

Бацькаўскі (рус. отцовский)

1. Які належыць бацьку, уласцівы яму; набыты, спраўлены бацькам. Баць-
каўскае слова не вецер.
Я. Брыль.

2. Звязаны з бацькаўшчынай, радзімай (рус. отеческий). Малюнкі бацькаўскай зямлі! Нічым вас з памяці не сцерці. П. Глебка.

Бацькоўскі (рус. родительский)

1. Які складаваецца з бацькоў, зыходзіць ад бацькоў, належыць бацькам, звязаны з імі. Бацькоўскай хаты родны пах ні з чым не зблытаеш ніколі.

2. Клапатлівы, ласкавы ў адносінах да каго-небудзь (рус. отеческий). Бацькоўскага клопату і матчынай любові зашмат ніколі не бывае.

3. Тое, што і бацькаўскі ў 2-м значэнні. Ніколі не позна адкрываць для сябе бацькоўскі куток.

Страляніна (рус. беспорядочная стрельба; пальба, перестрелка). Страляніна пачалася раптам. Р. Тармола.

Стрэльба (рус. ружье). Ручная агнястрэльная зброя з доўгім ствалом. Дзедава стрэльба вісіць. Час у музей яе здаць. М. Танк.

Трата (рус. трата, потеря)

1. Расход грошай, часу. Не, за траты я не вініў яе, але траціць яна ўмела… І. Шамякін.

2. Выдаткі, расходы. Такія траты нам не па кішэні.

Страта (рус. утеря, лишение)

1. Згуба, знікненне; урон у сувязі са смерцю. Ні клопат, ні ўтома не маглі сцішыць смутку страты. І. Мележ.

2. Тое, што страчана (рус. потеря, пропажа). Душу гняце гадамі страта, знаходка радуе паўдня. С. Грахоўскі.

3. Безгаспадарчыя выдаткі (рус. убыток, ущерб). А страты сусед панёс немалыя.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 364 раз Печать