Рубрыка “Слова пра мову”. Брама - брамка, упэўнены - пэўны, абяцанне - абяцанка. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 05 Июня 2022 15:40

Рубрыка “Слова пра мову”. Брама - брамка, упэўнены - пэўны, абяцанне - абяцанка. Адчуй розніцу!

Лета — пара бесклапотнай радасці толькі ў дзяцінстве. Для дарослых жа гэта час чарговых клопатаў і новых турботаў. Пачынаецца ўсеагульная бітва за ўраджай у кожным, асобна ўзятым агародзе.

Лета на парозе. Чэрвень ужо адчыніў яму браму (ці брамку?). Ці можна быць упэўненымі (ці пэўнымі?), што датрымае ён свае абяцанні (ці абяцанкі?) і агароды (ці агародчыкі?) нашы, сады і палі будуць буяць (ці буяніць?) і гароднінай, і кветкамі, і садавінай, і збожжам?..

Адчуй розніцу

Брама (рус. ворота, устар. врата). Крытыя зверху вялікія (на дзве палавіны) вароты. Бокам-скокам і — Панас дабраўся да царскай брамы. З. Бядуля.

Брамка (рус. вортца, калитка). Прахадныя варотцы (звычайна пры браме або вялікіх варотах); фортка, веснічкі. У начной цемры скрыпнула не зашчэпленая з вечара брамка.

Упэўнены (рус. уверенный, убежденный). Рашучы, цвёрды, энергічны. Я ўпэнены: у нас усё атрымаецца.

Пэўны (рус. установленный, определенный).

  1. Дакладна вызначаны, прызначаны. Для перамогі патрэбна набраць пэўную колькасць балаў.
  2. Выразны, акрэслены, які склаўся канчаткова (рус. определенный, верный, безусловный). Жыццё — пэўны вопыт.
  3. Нектаоры, той ці іншы. (рус. определенный, какой-то, некоторый). У пэўнай меры ён меў права.
  4. Упэўнены, перакананы. Я быў пэўны — ніхто лепш за мяне заданне не выканае.
  5. Такі, якому можна даверыцца (рус. надежный, достоверный, подлинный). Героі яго кніжных гісторый мелі пэўных прататыпаў у рэальным жыцці.

Абяцанне (рус. обещание).

  1. Дабравольнае абавязацельства. Абяцанне сваё трымаць трэба.
  2. Абавязацельства, прынятае паводле рэлігійных перакананняў (рус. обет).

Абяцанка. Разм. (рус. прост. посул). Абяцанне (часцей нявыкананае). Абяцанка-цацанка, а дурню радасць. Прыказка.

Агарод (рус. огород). Участак зямлі, засаджаны агароднымі культурамі. Гарод і добра дагледжаны сад далі багаты ўраджай.
І. Шамякін.

Агародчык (рус. полисадник). Агароджаны кавалак зямлі (звычайна пад вокнамі), дзе садзяць кветкі, сеюць расаду; кветнік. А кветак у бабы — поўны гародчык. Я. Брыль.

Гародніна (рус. овощи). Плады з агароду, зяленіва, што ўжываецца ў ежу. Гародніны ўсякай і сёлета шмат. Я. Журба.

Буяць (рус. бурно, стремительно расти).

  1. Бурна расці, пышна красаваць. Абапал канавы буялі зараслі шыпшыны.
  2. Перан. Жыць, красавацца, імкліва пашырацца, разрастацца. Ідзе жыццё, буяюць яго сілы, — хай паспрабуе хто яго суняць, спыніць. Я. Колас.

Буяніць (рус. буйствовать, буянить, дебоширить). Скандаліць, бунтаваць, сваволіць. Выпіўшы, трохі буяніць, за што пападае часамі ў паліцыю. Я. Колас.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 459 раз Печать