Рубрыка “Слова пра мову”. Вечарына - вечарынка, шапацець - шаптаць, абора - аборка, пацеркі - пацеры, зорка - заранка. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 11 Июня 2022 17:06

Рубрыка “Слова пра мову”. Вечарына - вечарынка, шапацець - шаптаць, абора - аборка, пацеркі - пацеры, зорка - заранка. Адчуй розніцу!

Чэрвень для выпускнікоў нашых школ — адказная пара выбару сваёй будучыні. За плячыма першыя іспыты дарослага жыцця — школьныя экзамены. Учора быў выпускны баль.

Кожная дзяўчына з заміраннем сэрца ідзе на выпускную вечарынку (ці вечарыну?). Шапацяць (ці шапочуць?) несамавітымі аборкамі (ці аборамі?) святочныя сукенкі (ці сукні?). Пабліскваюць прыгожыя пацеркі (ці пацеры?), пазвоньваюць завушніцы (ці вушнікі?). Кожная прыгажуня імкнецца стаць сапраўднай зоркай (ці заранкай?) выпускного балю.

Адчуй розніцу

Вечарына (рус. вечер). Вячэрні сход грамадскага значэння. Разм. Тое, што і вечарынка. На гэтых вечарынах і старэйшыя гады с плячэй скідалі.

Вечарынка (рус. вечеринка). Вячэрняя гулянка з музыкай і танцамі. Тут не ладзяць вечарынак… Я. Колас.

Вячоркі (рус. посиделки). Зборы вясковай моладзі зімовымі або асеннімі вечарамі для сумеснай работы і забавы. Дзяўчаты і хлопцы збіраліся на вячоркі.

Шапацець (рус. шелестеть, шуршать). Адзывацца шолахам. За акном шапацела асенняя лістота.

Шаптаць (рус. шептать).

  1. Гаварыць ціха. Нівы пладавітыя шэпчуць грузным коласам. П. Глебка.
  2. Перадаваць чуткі па сакрэце. Адкуль ведаеш? — Вецер нашаптаў…
  3. Шэптам замаўляць, чараваць. Маці доўга шаптала малітву над сынам.

Абора (рус. хлев, коровник). Вялікае памяшканне для жывёлы. У аборы стаяла апошняя кароўка.

Абора (рус. обора). Шнур пры лапцях, чунях, пасталах для прывязвання іх да нагі. Пад ложкам ляжалі скручаныя аборамі лапці.

Аборка (рус. бечевка, веревка). Невялікая тонкая вяроўка, шпагаціна. Ногі каня былі абвязаны аборкай.

Аборка (рус. оборка). Палоска матэрыі, прышытая складкамі або зборкамі да сукенкі, фартуха ці спадніцы. Спадніца з аборкамі вельмі ёй пасавала.

Сукенка (рус. платье). Жаночае адзенне. Дзяўчына сарамліва церабіла падол сукенкі.

Сукня. Адзенне, верхняя вопратка. Такі жух апошнюю сукню зніме.

Суконка (рус. суконка). Абрэзак шарсцяной ткані; ануча з такой ткані. Твар ад гора быў чорны бы суконка.

Пацеркі (рус. бісерінкі, бусінкі).

  1. Круглыя або іншай формы прадметы з бурштыну ці шкла з дзірачкай для працягвання ніткі. Пасля дажджу з лісцяў звісалі кропелькі-пацеркі.
  2. Упрыгожанне з такіх прадметаў, нанізаных на нітку. На шыі шкляныя пацеркі, на руках бранзалеты. В. Вольскі.

Пацеры (рус. молітва). Малітва. Кабеты і старыя мужчыны білі паклоны, хрысціліся і паціху шапталі пацеры. М. Чачот.

Завушніца (рус. серьга, сережка). У падарунак маладой былі залатыя завушніцы.

Вушнік (рус. ушнік). Разм. Урач, які лечыць хваробы вуха. Звон у вуху напамінаў пра вушніка і балючыя маніпуляцыі.

Зорка (рус. звезда).

  1. Нябеснае цела. Зоркі ў небе паціху гаслі.
  2. Перан. Таленавіты чалавек, які праславіўся. Нашы паэты і пісьменнікі — сапраўдныя зоркі на літаратурным небасхіле.

Заранка (рус. утренняя звезда, заряница). Ранішняя або вячэрняя зорка. Шырай, шырай разнімае зараніца крылле… Я. Колас.

Заранка (рус. зарянка). Малінаўка — невялікая пеўчая птушка. Адазвалася ў арэшніку заранка.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 392 раз Печать