Версия для печати
Воскресенье, 07 Августа 2022 17:31

Рубрыка “Слова пра мову”. Цацка - цаца, абараняць - забараняць, гамонка - гоман. Адчуй розніцу!

Кажуць, калі падае малодшая сястра, старэйшая дапамагае ёй устаць. Калі ж падае старэйшая — малодшая смяецца. Ці праўда гэта?..

 

З малодшай сястрой ў дзяцінстве мы дзелім цацкі (ці цацы?). Старэйшая сястра заўсёды абароніць (ці забароніць?). Сёстры — гэта гамонка (ці гоман?) па душам. Сёстры здольны дараваць (ці дарыць?) адна адной любыя крыўды. Адносіны паміж сёстрамі — узаемна клапатлівыя (ці клапотныя?) на працягу ўсяго жыцця. Нездарма кажуць: сястра з сястрою, як рака з вадою.

Адчуй розніцу

Цацка (рус. игрушка, побрякушка, безделушка). Прадмет, прызначаны для гульні дзецям. Выгляд у хлопца быў, як у дзіцяці, што атрымала цацку.
У. Караткевіч.

Цаца (рус. игрушка). Тое, чым можна забавіць дзіця. Цацка. “Паглядзі, малы, якая цаца”, — кіўнула бабуля на драўлянага коніка.

 

Абараняць (рус. защищать). Адбіваць напад, засцерагаць ад нападу. Абараняць малодшых заўсёды было задачай старэйшых дзяцей.

Забараняць (рус. запрещать). Не дазваляць што-н. рабіць. Дзіцяці можна многае дазволіць, але не трэба забываць забараняць.

 

Гамонка (рус.разговор).

  1. Разм. Абмен думкамі; дзелавая або сардэчная размова. На лаве каля плоту вялі наспешную гамонку вясковыя бабулі.
  2. Асаблівасці мовы, манера гаварыць (рус. говор, речь). Гаварыў ён мала. І гамонка яго заўжды была ціхая, няспешная, удумлівая.

Гоман (рус. шум голосов, громкий говор, галдеж).

  1. Бязладны шум, многа галасоў. У клубе стаялі клубы цыгарэтнага дыму і бязладны мужчынскі гоман.
  2. Перан. Спалучэнне прыродных гукаў. (рус. шум, гул). Птушыны гоман не сціхаў да позняй ночы.

 

Дараваць (рус. прощать).

  1. Прабачаць. Даравалі яму нават самыя ганебныя ўчынкі. Да часу
  2. Дарыць, падарыць (рус. дарить, подарить). Што падараваць табе, дружа, на памяць аб нашай сустрэчы?
  3. Дарыць (рус. дарить). Даваць у якасці падарунка. Жыццё і Радзіму кожнаму з нас дорыць маці.

 

Клапатлівы (рус. заботливый, бережливый).

  1. Схільны да клопатаў; руплівы; неспакойны. Чаго толькі не пасаджана на градах клапатлівымі матчынымі рукамі.
  2. Звязаны з клопатамі, турботамі; які патрабуе клопатаў, турбот (рус. беспокойный). Удзень на вуліцах горада бясконцы клапатлівы рух.

Клапотны (рус. хлопотный, беспокойный, хлопотливый). Звязаны з клопатамі. Бываюць і надта клапотныя справы.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 371 раз