Рубрыка “Слова пра мову”. Навала - навал, панаваць - апанаваць, адпачынак - спачын. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 20 Августа 2022 15:50

Рубрыка “Слова пра мову”. Навала - навал, панаваць - апанаваць, адпачынак - спачын. Адчуй розніцу!

Мы часта славім працу і працавітасць чалавека. А ляноту высмейваем і ганьбім. Але залішняя працавітасць можа быць шкоднай. А лянота, што прыходзіць час ад часу, — карыснай. Інакш адкуль узялося жартоўнае “ад работы коні дохнуць”?..

Здараецца, работы навала (ці навал?), а чалавека апаноўвае (ці запаноўвае?) такая неймаверная лянота, што ён арганізуе адпачынак (ці спачынак?) і выбірае гібець (ці гінуць?) без работы, нягледзячы на ўсе наступствы (ці наступленні?) такой “бязмэтнасці”. Ганьбіць (ці ганьбаваць?) чалавека за ляноту тое самае, што дакараць (ці караць?) яго за стомленасць.

Адчуй розніцу

Навала (рус. нашествие). Вялікая колькасць. Войска варожага навала цэлая да межаў падышла.

Навал (рус. навал). Куча, груда, мноства. Работы непрыкметна назбіралася навал — не дыхнуць.

 

Панаваць (рус. преобладать, господствать, царить). Ахопліваць, напаўняць сабой усё. У доме панавалі цішыня і спакой.

Апанаваць (рус. охватить, овладеть, обуять, объять, одолеть). Трывога і хваляванне апанавалі душу.

 

Адпачынак (рус. отдых). Перапынак у рабоце. Водпуск. Лічым дні календара да доўгачаканага адпачынаку.

Спачын (рус. отдых, покой, вечный покой). Перапынак у рабоце. Смерць, супакой. Пасля ранішняй работы пойдзем, дружа, на спачын.

 

Гібець (рус. прозябать, вести бесцельное сущестование). Марнець, весці пустое, бязмэтнае жыццё. Так і гібее чалавек, без сям’і, без працы, без інтарэсаў.

Гінуць (рус. гибнуть, погибать, исчезать, пропадать). Спыняць існаванне, знікаць, прападаць. Вайна нікога не шкадуе, гіне і стары і малады.

 

Наступства (рус. последствие). Вынік, рэзультат. Кожны наш ўчынак мае свае наступствы ў будучым.

Натупленне (рус. наступление). Набліжэнне, распаўсюджанне, насоўванне. Наступленне планавалася раніцай.

 

Ганьбаваць (рус. брезговать). Грэбаваць, пагарджаць, знаходзіць заганы, недахопы. Сядай, дружа, да стала, не ганьбуй — частуйся.

Ганьбіць (рус. позорить, порочить, срамить, осуждать). Зневажаць, асуджаць, няславіць. Каб асуджаць і ганьбіць каго, самаму патрэбна быць крыштальна чыстым.

 

Караць (рус. наказывать, карать). Прыцягваць да адказнасці. Асуджаць. Маці нас часцей карала цяжкім позіркам з дакорам.

Дакараць (рус. укорять, упрекать). Папракаць. Нястачай у хаце і недахопамі ў гаспадарцы дакараць не даводзілася.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 289 раз Печать