Рубрыка “Слова пра мову”. Аддача - адданасць, працоўны - працавіты, дармовы - дарэмны. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 28 Августа 2022 15:16

Рубрыка “Слова пра мову”. Аддача - адданасць, працоўны - працавіты, дармовы - дарэмны. Адчуй розніцу!

У народзе кажуць: хто працуе, той і мае. А яшчэ — хто працуе, таму і шанцуе. А без працы хіба пашанцаваць не можа? Здараецца ж, што некаторым шчасціць і без лішніх намаганняў…

Ад сваёй працы чалавек заўжды чакае аддачы (ці адданасці?). Працоўны (ці працавіты?) рубель, як правіла, лёгкім не бывае. А хто з нас хоць калі не марыў пра дармовую (ці дарэмную?) капейку? Вось каб клад (ці кладку?) знайсці, спадчыну атрымаць ці ў латарэю выйграць! Нехта скажа, глупства ўсё гэта: без работы дурніца (ці дурніцы?) галаву тлуміць. Нам лягчэй наважыцца (ці паважыцца?) на працу, чым на рызыку пайсці.

Адчуй розніцу

Аддача (рус. отдача). Карысць ад таго, на што былі зроблены затраты. Ад шчырай працы чакай шчодрай аддачы.

Адданасць (рус. преданность, приверженность). Адносіны, прасякнутыя любоўю і вернасцю. У сабачых вачах — адданасць чалавеку.

Працоўны (рус. трудовой; трудящийся). Які мае адносіны да працы, жыве працай; заснаваны на працы, здабыты працай. Сёння мой першы працоўны дзень.

Працавіты (рус. трудолюбивый, работящий). Які ахвотна і многа працуе. Чалавекам ён быў працавітым, ды і гаспадаром руплівым.

Дармовы (рус. даровой, бесплатный). Атрыманы без грошай. Дармоваму каню ў зубы не глядзяць.

Дарэмны (рус. напрасный, бесполезный; тщетный, бесплодный). Усе яго спробы наладзіць адносіны былі дарэмнымі.

Клад (рус. клад). Грошы або іншыя каштоўнасці, схаваныя або закапаныя. Хлопцы мроілі пра клад і ў думках ўжо распараджаліся знойдзеным скарбам.

Кладка (рус. кладка). 1. Дзеянне паводле дзеяслова класці. Кладка цэглы — цэлая тэхналогія ў будаўніцтве. 2. Частка пабудовы, скла­дзенай з цэглы, каменю, блокаў. Ад забудовы засталася толькі частка кладкі адной сцяны. 3. Дошка, палена, пакладзеныя для пераходу цераз рэчку, балота ці гразкае месца. Кладка цераз ручай была тонкая і хісткая. 4. Невялікі драўляны памост на рэчцы, возеры для чэрпання вады і паласкання бялізны. Дзяўчаты на кладцы ўсплёск паднялі. 5. Адкладанне яек птушкамі, насякомымі (рус. носка, кладка). Час кладкі яек у птушак можа адрознівацца.

Дурніца (рус. дурачина, дуралей, дурак, глупец; глупость). «Вось дурніца малая», — па-добраму з усмешкай дзед кіўнуў дзед на ўнучку.

Дурніцы (рус. голубика). Кустовая ягадная расліна, буякі. Дурніцы ў гэтым годзе ўрадзілі на славу: буйныя, салодкія, сакавітыя.

Наважыцца (рус. намериться, решиться). Змяніць сваё жыццё паважыцца няпроста.

Паважыцца (рус. дерзнуть, осмелиться, посметь). Хто ж паважыцца мядзве­дзя ўзімку патрывожыць?­

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 306 раз Печать