Здаецца, зусім нядаўна ў школах звінеў апошні званок, запрашаючы нас у звонкае, вясёлае, рознакаляровае, бесклапотнае лета. А вось ужо першы званок паклікаў нас у восень… - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 04 Сентября 2022 17:23

Здаецца, зусім нядаўна ў школах звінеў апошні званок, запрашаючы нас у звонкае, вясёлае, рознакаляровае, бесклапотнае лета. А вось ужо першы званок паклікаў нас у восень…

Узмахнула лета жнівеньскім (ці жніўным?) крылом. Крануты першымі вераснёвымі (ці верасовымі?) днямі жаўтаваты (ці жаўтлявы?) ліст хутка запалымнее агністай (ці агнявой?) чырванню. Пасля важка (ці важна?) ляжа на парыжэлы бульбоўнік (ці бульбянішча?). Насычаны летні духмень зменіць свежая асенняя духмянасць.

Адчуй розніцу

Жнівеньскі (рус. августовский). Які бывае ў жніўні. Жнівеньскае сонца ўжо не такое шчодрае на цеплыню.

Жніўны (рус. жатвенный, связанный с жатвенной порой). Які мае адносіны да жніва, звязаны з ім, выконваецца ў час жніва. Абрады зажынак і дажынак суправаджаюцца жніўнымі песнямі.

Вераснёвы (вераснёўскі) (рус. сентябрьский). Які мае дачыненне да месяца верасня. Вераснёўская раніца сустракае восеньскай прахалодай.

Верасовы (рус. вересковый). Які мае дачыненне да расліны верасу. Верасовы мёд асаблівы мае пах.

Жаўтаваты (рус. желтоватый). Злёгку жоўты. Яблыкі былі злёгку жаўтаватыя і моцна трымаліся на галінах.

Жаўтлявы (рус. с желтизной). З адценнем жоўтага колеру. З-пад шапкі выбівалася выгарэлая на сонцы, жаўтлявая чупрына.

Агністы (рус. огненный, огневой, огнистый). Які свеціцца, як агонь, падобны колерам да агню. Яна счырванела, але змаўчала, кінуўшы агністы погляд у бок камісіі.

Агнявы (рус. огневой, огненный). Які мае дачыненне да агню. Які мае колер агню; ярка-чырвоны (рус. огненный). Агнявы небасхіл на захадзе абяцаў узмацненне марозу.

Важкі (рус. тяжелый, весомый).  Які мае значную вагу пры невялікім аб’ёме. Скрыня быля невялічкая, але важкая як падняць.

Важны (рус. важный). Які мае вялікае значэнне, уплывовы. Наперадзе нас чакала прыняцце важнага рашэння.

Бульбоўнік (рус. картофельная ботва). Бацвінне бульбы. Пасохлы бульбоўнік клікаў капаць бульбу.

Бульбянішча (рус. картофельное поле). Поле, на якім расце або расла бульба. На бульбянішчы роўна выстройваліся рады мяхоў з бульбай.

Духмень (рус. духота). Разм. Душнае надвор’е, паветра; духата. Невыносны духмень стаяў на дварэ з самай раніцы.

Духмянасць (рус. аромат, благоухание). Прыемны пах, водар. Сад быў напоўнены яблычнай духмянасцю.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 249 раз Печать