Рубрыка “Слова пра мову”. Дабрата - даброты, спачуваць - спачываць, самавітасць - санавітасць. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 13 Ноября 2022 16:53

Рубрыка “Слова пра мову”. Дабрата - даброты, спачуваць - спачываць, самавітасць - санавітасць. Адчуй розніцу!

“Рабі дабро! Хоць нават коштам

Апошніх сіл, апошніх мук.

І не пытай: каму? завошта?

Рабі — без просьбаў і прынук!..”

Можа, Ніл Гілевіч сапраўды мае рацыю? Нездарма ж кажуць: дабра (ці даброт?) многа не бывае. Дабрата (ці дабрыня?) — усяму пачатак (ці пачынак?). Зычлівы (ці зычны?) чалавек здольны спачуваць (ці спачываць?), імкнецца дапамагаць і пры гэтым не спадзяецца на падзяку і не чакае хвалы (ці хвальбы?). Дабро заўсёды пакідае адбітак (ці адбіццё?) у душы і знаходзіць водгук (ці водгулле?) у сэрцы. Толькі добрыя ўчынкі надаюць чалавеку самавітасць (ці санавітасць?).

АДЧУЙ РОЗНІЦУ

Дабрата (дабрыня) (рус. доброта). Спагадлівасць, чуласць, ветлівасць, ласкавасць. Не ўсе хочуць быць добрымі, ды кожны прагне дабраты.

Даброты (рус. блага). Тое, што задавальняе чалавечыя патрэбы, дае матэрыяльны дастатак. Даброт яму жадалі многа і прывілеяў абяцалі шмат.

Пачатак 1. (рус. начало). Тое, з чаго пачынаецца. Дзе рэчка брала свой пачатак, у вёсцы ведалі ўсе. 2. (рус. початок). Суквецце з кветкамі і пладамі. Над галавою калыхаліся налітыя кукурузныя пачаткі.

Пачынак (рус. початок). Пража, намотаная на верацяно або знятая з яго. Кот заўзята ганяў па падлозе шэры пачатак.

Зычлівы (рус. благожелательный, доброжелательный). Прыхільны, спагадлівы, добры. Новыя суседзі былі даволі прыемнымі і зычлівымі людзьмі.

Зычны 1. (рус. громкий, звучный). Звонкі, прарэзлівы, гучны. Ён выдзяляўся сярод іншых не толькі высокім ростам, шырокім плячом і адкрытым тварам, але і даволі зычным голасам. 2. Зычныя гукі.

Спачуваць (рус. сочувствовать, соболезновать). Спачуваць па страце не прыйшлося.

Спачываць (рус. отдыхать). Працавалі ў агародзе, спачывалі ў садку.

Хвала (рус. хвала) Праслаўленне, ухваленне, адабрэнне, пахвала. Хвалу ад бацькі чуў ён рэдка.

Хвальба 1. (рус. хвастовство, бахвальство). У хвальбе патрэбна ведаць меру. 2. Адабрэнне, пахвала. На хвальбу начальнік быў шчодры.

Адбітак (рус. отражение, отображение, отпечаток, печать, след, оттиск). Добрыя справы — лёсу адбітак.

Адбіццё (рус. отражение). Адкінуць, адбіць, спыніць атаку, напад, наступ. Адбіццё атакі дапамагло выйграць час.

Водгук (рус. отзвук, отголосок, отклик). Адбіццё гуку. Салідарнасць. Вынік дзейнасці. Адказ на з’явы, падзеі. Гукнеш, паклічаш — усё дарма, бо толькі рэха водгук чуеш у адказ.

Водгулле (рус. эхо, отзвук, отклик, отголосок). Па небе пракацілася водгулле грому.

Самавітасць (рус. представительность, солидность). Паважнасць, самастойнасць, саліднасць, упэўненасць. Строгі касцюм і капялюш надавалі яго знешнасці яшчэ большую самавітасць.

Санавітасць (рус. сановитость). Велічнасць. Пасля назначэння на пасаду на твары сябра пабольшала санавітасці.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 480 раз Печать