Рубрыка “Слова пра мову”. Адозва - позва, адрасат - адрасант, звычай - звычка. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 03 Декабря 2022 19:38

Рубрыка “Слова пра мову”. Адозва - позва, адрасат - адрасант, звычай - звычка. Адчуй розніцу!

Заўтра, 4 снежня, — дзень напісання пісьмаў ці заказаў падарункаў Дзеду Марозу. Ці ўсе дзеці і дарослыя падрыхтавалі лісты і паштоўкі, каб напісаць свае жаданні і папрасіць казачнага чараўніка іх выканаць?..

 

Сумняваецеся, што пісьмовая адозва (ці позва?) абавязкова дойдзе да адрасата (ці адрасанта?)? Дарэмна. Звычай (ці звычка?) знаходзіць на свята жаданыя (ці жадныя?) падарункі пад ёлкай вымушае нават самага адчайнага блазана (ці блазена?) у любым выпадку (ці выпадзе?) разлічваць на навагодняе цуда. Здаецца, атузвацца (ці тузацца?) пара: не існуе чараўніка, няма ніякага чарадзейства. Але снежань замест холаду агортвае (ці гартае?) сэрца цёплым прадчуваннем немінучага цуда.

Адчуй розніцу

Адозва (рус. воззвание, обращение). Пісьмовы або вусны зварот з заклікам. На пасяджэнні прагучала не адна адозва.

Позва (рус. повестка). Кароткае пісьмовае паведамленне аб выкліку куды-небудзь (суд, ваенкамат). Позву наведацца ў ваенкамат брат атрымаў напярэдадні.

Адрасат (рус. адресат). Той, каму адрасавана паштовае адпраўленне. Пісьмо адрасату прыйшло своечасова.

Адрасант (рус. адресант). Той, хто пасылае паштовае адпраўленне; адпраўнік. Адрасант пажадаў застацца невядомым.

Звычай (рус. обычай). 1. Звычай, традыцыя. 2. Прывычка. Гэты беларускі звычай вядомы здаўна.

Звычка (рус. привычка). 1. Прывычка, схільнасць. 2. Разм. Звычай, традыцыя. Звычка — другая натура.

Жаданы (рус. желанный). Да якога імкнуцца і чакаюць з радасцю. Гэта быў самы жаданы падарунак.

Жадны (рус. никакой, всяческий, какой бы то ни был). Ніякі, ніводны. Жадны выпадак не застаўся без увагі.

Блазан (рус. мальчишка). 1. Непаўналетні хлапчук. 2. Несур’ёзны чалавек, ветрагон. 3. Жартаўнік, гарэза, свавольнік. Блазан і неслух ён быў яшчэ той.

Блазен. Тое, што і блазан.

Выпадак (рус. случай, событие). 1. Падзея, здарэнне. 2. Пэўныя абставіны (рус. определенный случай). 3. Зручны момант (рус. случайно). У любым выпадку мы разлічвалі на поспех.

Выпад (рус. выпад). 1. Рэзкі рух уперад. 2. Нядобразычлівая выхадка. Грубы выпад у бок калегі быў асуджаны калектывам.

Атузвацца (рус. привыкнуть, успокоиться, освоиться). Асвоіцца, заспакоіцца. Не атузваецца сэрца, непакоіцца душа.

Тузацца (рус. дергаться). Рабіць хуткія, рэзкія рухі, рыўкі. “Хопіць тузацца, супакойся і прысядзь”, — сцішвала маці малога гарэзу.

Агартаць (рус. охватить, овладеть). Душу агарнула трывога за сына.

Гартаць (рус. листать, перелистывать, переворачивать). Перагортваць, пераварочваць лісты. Гартай часцей лісты з фотаздымкамі сямейнага летапісу.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 552 раз Печать