Рубрыка “Слова пра мову”. Развітацца - вітацца, заклік - вокліч, запрасіць - папрасіць. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 26 Февраля 2023 18:18

Рубрыка “Слова пра мову”. Развітацца - вітацца, заклік - вокліч, запрасіць - папрасіць. Адчуй розніцу!

Вы гатовы развітацца з зімою? Не забудзьце заўтра выбачыць вінаватым і самім папрасіць прабачэння. Сыходзіць масленічны тыдзень. Час вітаць вясну. А з панядзелка ўжо Вялікі пост.

Час развітвацца (ці вітацца?) з зімою. Масленка — традыцыйны народны заклік (ці воклік?) вясны. Запросім (ці папросім?) вясну гулка (ці гулліва?) з вясёлымі (ці вясёлкавымі?) ігрышчамі (ці іграннямі?). Пачастуемся блінцамі, спалім пудзіла (ці пугача?) зімы — і паляціць кліч (ці клічнік? ці выклічнік?) аб вясне па ўсіх мясцінах (ці мястэчках), ва ўсе куточкі.

Адчуй розніцу

Развітацца (рус. попрощаться, проститься, расстаться). Развітваліся яны ўжо назаўтра.

Вітацца (рус. здороваться). Здароўкацца. Хлопец павітаўся і сціпла прысеў убаку.

Заклік (рус. призыв, зов). Заклік яго гучны адгукнуўся рэхам.

Вокліч (рус. возглас, восклицание). Натоўп сустрэў незадаволеным воклічам.

Запрасіць (рус. пригласить, позвать). 1. Папрасіць з’явіцца. Нас запрасілі на свята. 2. Прапанаваць зрабіць. 3. Назваць занадта высокую цану (рус. запросить).

Папрасіць (рус. попросить). Звярнуцца з просьбай. Жанчына папрасіла затрымаць аўтобус.

Гулка (рус. гулко). Гучна, з моцным рэзанансам. Птушыны посвіст гулка ляцеў над лесам.

Гулліва (рус. игриво, озорно). Маладзіца гулліва заглядвала ў вочы.

Вясёлы (рус. весёлый). 1. Поўны радасці. 2. Які выклікае весялосць. Не журыўся надта, хлопцам быў вясёлым.

Вясёлкавы (рус. радужный). Шматкаляровы. Лёгкая сукенка вясёлкавага колеру ледзь прыкрывала калені.

Ігрышча (рус. вечеринка). Збор моладзі для гульняў, танцаў, частаванняў. На ігрышча збіралася ўся моладзь.

Ігранне (рус. игра как действие). Выкананне на музычным інструменце. Ігранне на скрыпцы раздражняла суседзяў.

Пудзіла (рус. пугало). Чучала. Пасеяныя грады ў агародзе вартавала пудзіла.

Пугач 1. Драпежная начная птушка (рус. філін). 2. Дзіцячая забаўка-пісталет (рус. пугач). Начную цішыну трывожыла рэдкае ўхканне пугача.

Кліч (рус. призыв). 1. Заклік. 2. Гук, крык, вокліч (рус. звук, крик, оклик). Кліч аб дапамозе знайшоў водгук.

Клічнік (рус. восклицательный знак). Знак прыпынку. У канцы сказа ставіцца клічнік.

Выклічнік (рус. междометие). Часціна мовы, якая служыць для выражэння пачуццяў. Ох, і цяжкая гэта праца!

Мясціна (рус. место, местечко, местность, уголок). Пэўная частка, участак тэрыторыі. Родам ён быў з гэтых мясцін.

Мястэчка (рус. посёлок, местечко). Вялікае сяло з прыкметамі горада; пасёлак гарадскога тыпу. За некалькі кіламетраў ад мястэчка быў хутар.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 335 раз Печать