Свята дзяцей і бацькоў “Мы школьнікамі сталі” прайшло ў ДУА “Субацкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 21 Октября 2018 11:35

Свята дзяцей і бацькоў “Мы школьнікамі сталі” прайшло ў ДУА “Субацкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Галоўнымі віноўнікамі ўрачыстасці сталі першакласнікі.

Здаецца, зусім нядаўна празвінеў школьны званок. Дзеці ўпершыню пераступілі школьны парог, за якім усё для іх было новым, цікавым, незвычайным. Але вось ужо на зыходзе і першая вучэбная чвэрць. За гэты час хлопчыкі пастараліся стаць сапраўднымі школьнікамі. Падчас правядзення свята гэта было добра відаць. Маленькія вучні прадэманстравалі свае веды па вучэбных прадметах, музычныя і танцавальныя таленты, беспамылкова назвалі правілы паводзін у школе. Сваіх дзетак прыйшлі павіншаваць і бацькі, для якіх гэта таксама сапраўдная ўрачыстасць. Пасля выпрабаванняў вучні далі абяцанне і сталі паўнапраўнымі членамі нашай школьнай сям’і. Кожны атрымаў пасведчанне першакласніка.

Ларыса ПАЧАБЫТ, настаўнік пачатковых класаў.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2747 раз Печать