Версия для печати
Воскресенье, 03 Февраля 2019 10:59

Проект «Песни о Волковыщине». Творческие находки Вячеслава Макутя

Пожалуй, не найдется в Волковыске такого человека, который не был бы знаком с творчеством Вячеслава Николаевича Макутя. Он родился, живет и работает в Волковыске. Поэт, театрал, композитор, режиссер, автор ряда книг и литературно-музыкальных композиций. При этом значительная часть его творчества посвящена своей малой родине.

Член Союза театральных деятелей, лауреат премии А. И. Дубко в номинации «За творческие достижения в отрасли культуры и искусства».

Патриотические нотки в его творчестве с новой силой зазвучали в начале 2004 года, когда тогдашний председатель райисполкома Михаил Савельев предложил ему написать «что-то о нашем городе». И буквально в течение суток родились прекрасные строчки и достойная их мелодия песни «Мой Ваўкавыск». Она была «апробирована» на республиканском фестивале «Дожинки-2004» в Волковыске и впоследствии стала, по сути, гимном нашего города.

Далее на патриотическом подъеме появились музыкально-драматическая композиция по «Легенде о Волоке и Висеке» с шуточной песней об истории Волковыска под названием «Давным-давно», где вспоминаются и псы-крестоносцы, и шведы, и Грюнвальдская битва, и Наполеон. Они были исполнены в ходе отчетного концерта волковысских артистов в областном центре на сцене драматического театра и неоднократно звучали в ходе празднования 1000-летия Волковыска и на праздничных мероприятиях в  различных организациях района.

А потом появились и многие другие стихотворения и песни…  

МОЙ ВАЎКАВЫСК

Словы і музыка Вячаслава Макуця

 

На стомлены горад спускаецца ночы рука...

Нас маніць мінулае, быццам дзяцінства калыска.

Бяжыць праз стагоддзі, пяе Ваўкавыя-рака.

І я прызнаюся ў каханні майму Ваўкавыску!

 

ПРЫПЕЎ:

Мой Ваўкавыск – ты жыццёвы узор Беларускага краю!

Мой Ваўкавыск, я Тваю прыгажосць ў сваім сэрцы трымаю!

Узлятае ў высь гонар славай Тваёй, быццам Швэдцкія горы!

Мой Ваўкавыск, я навекі з Табой: у буднях, у радасць і ў горы!

 

Чытаю старонкі жыцця Твайго с гонарам я,

Як сын, захапляюсь Тваёй жыватворнаю сілай!

У героях: дачках і сынах Тваіх – веліч Твая!

Ім вечная памяць, як вечны агонь на магілах!

 

ПРЫПЕЎ:

Мой Ваўкавыск! Тваім узростам мы ўсе, кожны год ганарымся!

Мой Ваўкавыск! У старажытнай красе мы ізноў адрадзімся!

Няхай да сэрца кранецца любоў Беларускага краю!

Мой Ваўкавыск, ты прытулак бацькоў, табе песню спяваю!

 

Па вулках цудоўных Тваіх я гуляю што год!

У восеньскі вечар, і ў ранак вясновы прыгожы!

Ты вечна чароўны, пражыў Ты звыш ТЫСЯЧЫ год!

І новую ТЫСЯЧУ дай жа пражыць, Табе, Божа!

 

ПРЫПЕЎ:

Мой Ваўкавыск, абудзі Ты свой дух, хай жыццё пераможа!

Мой Ваўкавыск! Да муроў хай вядуць СЕМ дарог-раздарожжаў!

Мой Ваўкавыск – Ты жыццёвы ўзор Беларускага краю!

Мой Ваўкавыск, вобраз месца Твайго ў сваім сэрцы трымаю!

 

Мой Ваўкавыск, я навекі з Табой: у буднях, у радасць і ў горы!

Узлятае ў высь гонар славай Тваёй, быццам Швэдцкія горы!

Няхай да сэрца кранецца любоў Беларускага краю!

Мой Ваўкавыск, ты прытулак бацькоў, табе песню спяваю!

 

ДАЎНЫМ – ДАЎНО

(беларускі варыянт)

 

Калі пачуем, як ВОЎК ВЫЕ,

Той шлях гандлёвы, цяжкі ўспомнім мы ізноў -

Цягнулі ВОЛАКАМ НА ВЫЯХ

З “варагаў у грэкі” і назад даўным-даўно!

 

Псы-КРЫЖАНОСЦЫ пажадалі

Сваім свінячым рылам улезці к нам у акно,

Мы ў ГРУНВАЛЬДЗЕ ім добра “далі”

Даўным-даўно...

 

Вайной праходзілі тут ШВЕДЫ,-

Не раз палілі нас, - мы ўваскрасалі зноў!

Як быццам памяць тых злы-бедаў

Тут ГОРЫ ШВЭДЦКІЯ стаяць даўным-даўно!

 

НАПАЛЕОН – француз шалёны

На нас палез, як быццам перапіў віно,

Але сустрэў БАГРАЦІЁНА, -

Ягоны ШТАБ стаіць МУЗЕЕМ тут даўно.

 

Пранесліся гады-стагоддзі,-

У мірным часе мы жывем даўным-даўно!

Адзначылі ТЫСЯЧАГОДДЗЕ,

Але ж мінулае мы ўспамінаем зноў!

 

ГИМН ВОЛКОВЫССКИХ ИНТЕЛЛЕКТУАЛОВ

 

Ликуй, ИНТЕЛЛЕКТ!
Сила ЗНАНИЙ, живи!

Мы уже ТЫЩУ лет

Среди мыслей живых!

Пусть родом из малых мы все городов,-

Стать искрой для пламени каждый готов.

 

Играй, ЧЕЛОВЕК!

Ты – вопрос, я – ответ.

Который уж век

Удивляем мы свет.

Примеров в истории нашей не счесть,-

Сегодня средь нас тоже ГЕНИИ есть!

 

Нас Волок и Висек

В ПОЗНАНИЯ выси

Зовёт на РИСТАЛИЩЕ СИЛЫ УМА!

Мы снова и снова

Сражаться готовы,

Чтоб в ЛИДЕРЫ выбрала ЖИЗНЬ нас сама!

 

Замри, светлый миг!

Пусть начнётся игра!

Нас смело прими

ДРЕВ ПОЗНАНИЯ РАЙ.

Пусть вечно стремится ДУХ ЗНАНИЯ ввысь!

Виват, БЕЛАРУСЬ!

Виват, ВОЛКОВЫСК!

  

М О Й   Д О М

 

Мой дом – мои друзья,

Их лица, их улыбки.

Мой дом – березки плач…

Луга в тумане зыбком.

 

Мой дом – рассвет босой,

И губ рожок пастуший.

Мой дом – ночной покой, –

Возьми его и слушай.

 

Мой дом – Багратион

И Шведских гор дыханье,

И журавлиный стон,

И первое свиданье…

 

Мой дом – каштанов цвет.

Мой дом – родная школа,

Где ребятни букет

Разносит шум веселый.

 

Мой дом – мой Волковыск,

Его дела и люди.

Пусть песня рвется ввысь,

В ней петь о доме будем.

 

Мой дом – моя семья.

Мой дом – весь мир огромный!

Пусть будут сыновья

Гордится отчим домом.

 

ДЗВЕ ЛЕГЕНДЫ (маленькая музычна-драматычная паэма да 1000-годдзя ВАЎКАВЫСКА)

 

(Гучаць фанфары

Пад музыку Кенні Джы “Песня Шанукі” на сцэне з’яўляецца Лірнік з Хлопчыкам-павадыром.

Хлопчык грае на дудачцы, а Лірнік спявае.)

 

УСТУП

 

“Мой Ваўкавыск, струмень святла крыніцы…”

Гісторыі спяваюць галасы.

Мы спевам гэтым будзем ганарыцца

Дзівоснае і вечнае красы…

 

Самасвядомасці нацыянальнай,

Патрыятызма, дух наш ўсё вышэй!

Гасцей сустрэнем песняй велічальнай, -

Таму, наш кут, квітней і харашэй!

 

Мы ў спадчыне культурна-гістарычнай,

У легендах і паданнях даўніны

Купаемся, як у вадзе крынічнай,

І ганарымся горадам радным

 

Дык як жа пачынаўся Ваўкавыск наш?

Як назву ён такую атрымаў?

…Ізноў нас кліча даўніны калыска

Туды, дзе горад шлях свій пачынаў…

 

 

ЛІРНІК: Гэй, старонка, ты мая...

Блакітна-бела-русая.

Як цябе ні клікалі

Ў мінулы цяжкі час.

Чорнаю, тай зграбнаю,

Квёлай – непрывабнаю.

Праз твае лясы-палі

Да вытокаў кліча нас.

Родны край, любы мой,

Напаю цябе я зноў жывой вадой.

На гарах, дзе воўчы віск,

Старажытны нарадзіўся Ваўкавыск.

 

(Музыка пераходзіць у другую – сімфанічнага рок-аркестра “Прывід оперы”.)

 

ХЛОПЧЫК: Дзядуля, а праўда, што ёсць легенды пра наш Ваўкавыск?

 

ЛІРНІК: Так, ёсць легенды розныя пра гэта:

І ВАЎКАЛАКІ і КАХАННЕ ў іх.

З сівых стагоддзяў цераз зімы-леты

Яны прыйшлі ў наш час, да нас, жывых.

 

(Пад музыку ў танцы з’яўляюцца Волак, Вісек і іх паплечнікі.)

РАЗБОЙНІКІ: (Спяваюць у танцы)

 

Тут Волак з Вісекам у глухіх барах,

На ўвесь гандлёвы люд наводзяць жах!

Забейка-княжыч іх змог паланіць –

Та-а-ак пачаўся горад Ваўкавыск!

Так пачаўся горад Ваўкавыск.

 

(Танец бойкі Князя і Разбойнікаў.

Стоп-кадр. Музыка змяняецца.)

 

 

ХЛОПЧЫК: А другая легенда якая, дзядуля?

 

(Маленькі проігрыш.)

 

ЛІРНІК: А другая – пра каханне,

Пра дзявочае жаданне.

Паслухмянасць маці з бацькам,

Пра чароўнае багацце.

На гарах на Ваўкавыскіх

Замак быў,

А вельмі блізка

Пражываў з дачкой і жонкай

Паныч, вельмі заслужоны.

Гаспадарыў у замку

Князь –

І неяк з ранку,

Ён Марыну ўбачыў,

Прыгажосць адзначыў,

Захацеў дзяўчыну жонкаю сваёй зрабіць.

 

(Маленькі проігрыш.)

 

І Марына пакахала –

У замак з хаты ўцякала.

Толькі не было ім шчасця

Бацька змог праклён пакласці.

Раз’яднаў іх Рок навекі:

Княжыч стаў НЕЧАЛАВЕКАМ.

Ваўкалакам ён зрабіўся.

Утопла ў рэчцы і Марыся.

Ім цяпер ніколі

Не сустрэцца болей.

Як ён з гора вые

Чуе Ваўкавыя.

Што цячэ і сёння па нашай зямлі.

 

(Змяняецца мелодыя.)

 

ХЛОПЧЫК: Страшныя легенды, дзядуля, але ж цікавыя.

 

ЛІРНІК: Страху ў іх зусім няма,

Нарадзіла іх сама

Матухна-гісторыя

І тутэйшы добры люд.

Так што, ведай, хлопчык мой,

Родны кут заўжды з табой...        

(Лірнік і Хлопчык знікаюць.)

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2326 раз