Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2021 г. № 449 за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны дзве ваўкавычанкі. Гэта Ірына Вячаславаўна Леанец, хатняя гаспадыня, і Наталля Аляксандраўна Якуцэня, санітарка ўстановы аховы здароўя “Ваўкавыская цэнтральная раённая бальніца”.