Такія пачуцці, на думку выхавацеляў УА «Ваўкавыскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр», па-
дзяляе кожны сумленны грамадзянін сваёй краіны. Краіну, як і матулю, не выбіраюць, проста любяць і стараюцца быць добрым сынам ці дачкой сваёй маці і сваёй краіны.
Мы, беларусы, ганарымся сваёй краінай — яе баравымі лясамі і духмянымі лугамі, сінімі рэкамі і блакітнымі азёрамі. А яшчэ мы ганарымся нашым народам, нашымі продкамі, якія з’яўляюцца прыкладам для ўсіх нас у цяперашні час.
У жыцці кожнага з нас, і ў дарослых, і ў дзяцей, бываюць розныя моманты, падчас не вельмі прыемныя. І рэагуем мы ўсе на іх па-рознаму. Але вельмі важна ў кожным выпадку памятаць, што у цябе ёсць падтрымка, ёсць блізкія людзі і ў цябе ёсць твая Радзіма, твая Баць-
каўшчына.
У нашым сацыяльна-педагагічным цэнтры жывуць і выхоўваюцца адзінаццаць дзяцей. Усе нашыя выхаванцы вельмі розныя. Хтосьці спакойны і задумлівы, хтосьці вясёлы і шумны. Кожны з дзяцей адразу пасля прыбыцця ў дзіцячы сацыяльны прытулак пачынае лічыць дні, калі бацькі забяруць яго дахаты. Некаторыя з дзяцей нават абвінавачваюць сябе ў тым, што здарылася. Мы, выхавацелі, працуем з дзецьмі і бацькамі, падтрымваем дзяцей, тлумачым бацькам, вучым іх любіць сваіх дзяцей. І вельмі прыемна бачыць, што сэрцы нашых выхаванцаў не загрубелі. Яны цёпла адклікаюцца на ласку і клопат супрацоўнікаў, становяцца больш ўпэўненымі ў сваіх сілах і магчымасцях, раскрываюць свае таленты. Мы вельмі рады за Насцю і жадаем ёй многа сілы, імкнення рухацца насустрач сваім марам, ганарыцца і быць сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы.
А вось і сам верш:
Я люблю сваю Радзіму,
Мой цудоўны, мілы край!
І таму я ёй жадаю:
Прыгажэй і расквітай.
Я люблю сваю Радзіму,
Беларускі родны край!
Нарадзіўся беларусам –
Корні продкаў не губляй.
Я люблю сваю Радзіму,
Шум палёў, блакіт азёр.
З задуменнем назіраю
Зіхаценне ў небе зор.
Я люблю сваю Радзіму,
Працавіты мой народ
Хай жыве пад мірным небам
І мужнее з года ў год.
Я люблю сваю Радзіму,
Ёй жадаю доўгі век.
Хай шчасліва і свабодна
Жыве кожны чалавек.
Людміла Хмялеўская, выхавацель УА «Ваўкавыскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр»
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.