Версия для печати
Суббота, 19 Декабря 2015 00:00

«На цябе, наша моладзь, надзея»

Вадим Марчик

Менавіта пад такой назвай 19 снежня ў гарадскім Доме культуры адбыўся фестываль, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі і навучэнцы ўстаноў адукацыі Ваўкавыскага раёна.

Гэта было заключнае мерапрыемства Года моладзі, падчас якога пераможцам розных конкурсаў і алімпіяд, а таксама актывістам моладзевых арганізацый былі ўручаны Падзячныя лісты і Ганаровыя граматы Ваўкавыскага райвыканкама. А прызёры раённага конкурсу «Таленты Панямоння» парадавалі гледачоў сваімі выдатнымі канцэртнымі нумарамі.

Па словах начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяны Газiзавай, сучасная беларуская моладзь поўная энергіі, мэтанакіраванасці, канструктыўных ідэй і смелых рашэнняў. Яна — найважнейшы рэсурс развіцця краіны. Ад маладых грамадзян Беларусі шмат у чым залежыць будучыня рэспублікі.

— На ваўкавыскіх юнакоў і дзяўчат, якія будуць абараняць ў 2016 годзе гонар раёна на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах мы ўскладаем вялікія надзеі, — адзначыла Таццяна Аляксандраўна i пажадала моладзі творчых поспехаў, цікавых ідэй, не спыняцца на дасягнутым, імкнучыся заўсёды да новых вышынь.

Больше фотографий смотрите ЗДЕСЬ

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2564 раз