Версия для печати
Суббота, 08 Октября 2022 09:23

Напярэдадні свайго прафесійнага свята настаўнікі СШ г. п. Краснасельскі, члены аб’яднання “Белая Русь”, пабывалі ў гасцях у Купалы — Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы

Мы наведалі восем экспазіцыйных залаў, у які змаглі пабачыць асабістыя рэчы паэта, шматлікія фотаздымкі, творы жывапісу і графікі, мелі магчымасць пазнаёміцца з рукапісамі паэта, выданнямі яго твораў розных гадоў. Нягле­дзячы на тое, што мы, настаўнікі, многае ведалі пра народнага паэта Беларусі, але экскурсаводу ўдалося пазнаёміць нас з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці Купалы.

У музеі гарманічна перапляліся мінуўшчына і сучаснасць. Дзякуючы новым тэхналогіям мы змаглі пабачыць, як святкуюць Купалле, урыўкі са знакамітай “Паўлінкі” і нават… самога Купалу, які прачытаў нам свае вершы.

А яшчэ з вялікім задавальненнем наведалі інтэрактыўную зону для дзяцей “Хлопчык і лётчык”.

017 (2)

Напрыканцы экскурсіі нам было прапанавана разгадаць творы і радкі з твораў Купалы, якія былі схаваны за эмо­дзі — зашыфраваны мовай смайлікаў і малюнкаў. Мы паспяхова справіліся з заданнем. Прапануем і вам праверыць свае веды.

Таццяна Данешчык, старшыня аб’яднання “Белая Русь” СШ г. п. Краснасельскі

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 360 раз