Мікалай Пятровіч Іваноўскі, ваўкавыскі паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, стаў госцем праграмы Беларускага тэлебачання “Суразмоўцы”. Гэта аўтарскі праект на тэлеканале Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь паэта і публіцыста Навума Гальпяровіча з дзеячамі беларускай навукі і мастацтва. У праграмах ідзе гаворка аб актуальных праблемах сучаснасці, важнасці роднай культуры ў жыцці краіны і кожнага чалавека. У суботу ў 20.25 на тэлеканале “Беларусь 3” можна будзе ўбачыць інтэрв’ю з нашым знакамітым земляком.