Версия для печати
Воскресенье, 12 Мая 2024 12:32

Шануем роднае! 12 мая ў Ваўкавыску адбыўся ўрачысты рытуал ушанавання дзяржаўнай сімволікі краіны (+ вiдэа)

На мітынгу з нагоды Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які адбыўся на пляцоўцы Дзяржаўнага сцяга перад будынкам райвыканкама, прысутнічалі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, сілавых структур, ветэраны, вучнёўская моладзь і іншыя людзі, што неабыякава ставяцца да гісторыі сваёй краіны.

изображение_viber_2024-05-12_12-16-53-469

изображение_viber_2024-05-12_12-16-54-234

изображение_viber_2024-05-12_12-16-55-030

изображение_viber_2024-05-12_12-16-55-962

Вядучыя мітынга нагадалі, што сцяг, герб і гімн — гэта сімвалы, якія прайшлі доўгі шлях станаўлення, развіцця і зацвярджэння, у іх захаваны рысы, што адлюстроўваюць мірныя і стваральныя мэты беларускага народу. Гэта атрыбуты моцнай і незалежнай дзяржавы, сапраўды ўсенародныя сімвалы нацыі, якія беларусы абіралі ўсім грамадствам. Яны аб’ядноўваюць пакаленні, натхняюць на подзвігі і здзяйсненні, абуджаюць пачуцці любові і павагі да сваёй Радзімы.

изображение_viber_2024-05-12_12-16-58-179

изображение_viber_2024-05-12_12-16-58-839

изображение_viber_2024-05-12_12-16-59-617

Права ўзняць Дзяржаўны сцяг пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена ўладальніку звання “Чалавек года Гродзеншчыны-2023”, галоўнаму механіку філіяла № 1 “Цэментны завод” ААТ “Краснасельскбудматэрыялы” Аляксандру Маркоўскаму і пераможцы заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове, вучаніцы 11 класа СШ № 7 Кацярыне Градовіч. Прагучалі верш і песня, прысвечаныя сцягу нашай краіны.

изображение_viber_2024-05-12_12-16-56-675

изображение_viber_2024-05-12_12-16-57-375

— Штогадова мы ўсёй краінай ушаноўваем сімвалы сваёй Радзімы. Іх сэнсавае напаўненне складаецца з традыцыйных каштоўнасцей нашага народа, адлюстроўвае міласэрнасць і прыязнасць, душэўную шчодрасць і гатоўнасць падзяліцца ўсім, што мы маем, пры гэтым захоўваючы непарушную пазіцыю ў ахове незалежнасці і суверэнітэту нашай дзяржавы. Адметна, што мы заўсёды адзначаем гэта свята адразу пасля Дня Вялікай Перамогі, бо нашы сімвалы непарыўна звязаны з гераічнай гісторыяй нашай краіны. 79 гадоў таму абаграны крывёю нашых бацькоў і дзядоў Сцяг Перамогі быў узняты над будынкам гітлераўскай цытадэлі — Рэйхстагам. І як для воінаў-пераможцаў дарагі Чырвоны Сцяг, так для кожнага з нас дарагія сцяг, герб і гімн роднай Беларусі. Яны аб’ядноўваюць нас у самыя важныя моманты ў лёсе Айчыны — ад нацыянальных святаў да спартыўных перамог. І ў які б куточак свету не закінула жыццё, яны заўжды нагадваюць нам пра дом, даюць магчымасць адчуць, што Беларусь — гэта ўсе мы разам, — адзначыў, віншуючы прысутных з дзяржаўным святам, намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Ігар Салавей. Ён уручыў членскія пасведчанні партыі людзям, якія папоўнілі яе шэрагі.

изображение_viber_2024-05-12_12-17-00-545

изображение_viber_2024-05-12_12-17-01-276

изображение_viber_2024-05-12_12-17-02-351

изображение_viber_2024-05-12_12-17-03-252

Прайшла таксама ўрачыстая цырымонія развітання з піянерскім гальштукам і ўручэння членскіх білетаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Юнакі і дзяўчаты, якія толькі што былі прыняты ў самае масавае маладзёжнае аб’яднанне краіны, прынеслі Клятву вернасці Дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь. З пранікнёным нумарам, напоўненым любоўю да Радзімы, выступілі прадстаўнікі гарадскога Дома культуры — салістка Кацярына Клімчук і танцавальны калектыў “Гарачы лёд”. У завяршэнне мітынгу ўрачыстым маршам перад гледачамі прайшлі ваеннаслужачыя і супрацоўнікі сілавых структур раёна.

изображение_viber_2024-05-12_12-17-04-054

изображение_viber_2024-05-12_12-17-04-901

изображение_viber_2024-05-12_12-17-05-770

изображение_viber_2024-05-12_12-17-07-070

изображение_viber_2024-05-12_12-17-07-899

изображение_viber_2024-05-12_12-17-08-837

изображение_viber_2024-05-12_12-17-09-556

изображение_viber_2024-05-12_12-17-11-165

изображение_viber_2024-05-12_12-17-11-874

изображение_viber_2024-05-12_12-17-12-716

#символыбеларуси_на_гродненщине

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1331 раз