Таленавітых і творчых людзей, якія здольны здзіўляць майстэрствам сваіх залатых рук, сярод нас многа. Вось глядзіш на кветкі, якія Надзея Мулярчык акуратна перанесла на свае карціны, — і дзіву даешся і аж дух захоплівае ад гэтага хараства.
Півоні, ружы, рамонкі, глядзіш — нібы жывыя,
Здаецца, ветрык падуе — і зашапочуць пялёсткі тыя.
Я ж назіраю за моладдзю, якая наведвае нашы выставы. Мяне цікавіць, якое ўражанне пакідаюць у іх нашы творчыя работы. І бачу, як у многіх загараюцца вочы, і чую словы падзякі. Не можа мяне не радаваць той факт, што ў маладых сэрцах ёсць месца для дабрыні і ўдзячнасці.
Мы пастаянна знаходзімся ў пошуку. Адна наша выстава змяняе другую. Хочацца як можна больш услаўляць майстэрства нашых таленавітых людзей. А іх у нашай ветэранскай сям’і шмат. Валянціна Волкава, Валерый Целеш, Зоя Прэдка, Аліна Куроўская, Жанна Васільева, Ніна Савіч, Галіна Мялешчык, Марына Македон, Галіна Дулявец і ўсе тыя, чые таленты мы абавязкова адкрыем у будучыні.
Дарэчы, выстава работ Надзеі Мулярчык будзе дзейнічаць у ветэранскім пакоі на працягу сакавіка. Таксама ў нас можна ўбачыць работы Марыны Македон. Паверце, вы не патраціце час марна, калі наведаецеся ў наш ветэранскі пакой. Шчыра запрашаем!
Алена Блажыеўская, старшыня ветэранскай арганізацыі ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.