— Паважаныя жыхары і госці Ваўкавыскага раёна! У гэтым годзе мы адзначаем знакавую дату — 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Для ўсіх нас Дзень Перамогі — асаблівае свята. Ён злучае ў сабе слёзы смутку і радасці, боль страты і вялікае самаахвяраванне. За кароткім, але ёмістым словам “Перамога” стаяць мужнасць і гераізм мільёнаў савецкіх салдат, напружаная і цяжкая праца ў тыле.
Мы схіляемся перад светлай памяццю герояў і мірных жыхароў, якія да канца выканалі свой абавязак перад Радзімай, перад сваімі роднымі і блізкімі. Яны былі і назаўжды застануцца з намі, у нашых сэрцах і нашых справах. Вечная памяць тым, хто вельмі хацеў жыць, але склаў галаву ў баях за Радзіму, памёр ад ран, загінуў у канцлагерах і гета.
Словы вялікай падзякі мы сёння адрасуем дарагім ветэранам. Час няўмольны. Усё менш іх застаецца з намі ў страі. Наш святы абавязак — падтрымаць, акружыць клопатам франтавікоў і працаўнікоў тылу, забяспечыць ім годнае жыццё. Мы памятаем кожнага, хто загінуў у той вайне, хто граміў ворага на фронце, хто вёў з ім барацьбу у шэрагах партызан і падпольшчыкаў, хто забяспечыў надзейны тыл і самааддана працаваў. Мы ўдзячны тым, хто сёння беражліва захоўвае і перадае памяць аб бессмяротным подзвігу. Зямны паклон нашым ветэранам ад усіх пасляваенных пакаленняў.
Дзень Перамогі — гэта асабістая гісторыя кожнага з нас, чые продкі, не шкадуючы ўласнага жыцця і праяўляючы неверагодны гераізм, змагаліся за Вялікую Перамогу. І наш агульны абавязак — захаваць памяць аб іх подзвігу, дзякуючы якому мы жывём у свабоднай і незалежнай Беларусі. Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, бадзёрасці духу, шчасця, міра і дабра. Няхай вашы душы будуць сагрэты цёплымі ўспамінамі аб тых, хто падарыў нам мірнае неба над галавой. Няхай ваеннае ліхалецце больш ніколі не закране нашу зямлю. Са святам, з Днём Вялікай Перамогі! – сказаў Дзмітрый Іванавіч.
У гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі вальс перад святочнай сцэнай станцавалі 80 пар. Працягнулі канцэртную праграму выступленні творчых калектываў Ваўкавыскага раёна.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.