Версия для печати
Понедельник, 07 Июля 2025 17:31

Жахлівы агонь генацыду. 7 ліпеня ў мемарыяльным комплексе “Шавулічы”, на месцы вёскі, спаленай фашыстамі ў гэты дзень у 1943 годзе, адбыўся мітынг-рэквіем

Для таго, каб аддаць даніну памяці бязвінна загінуўшым 366 жыхарам вёскі, сюды прыехалі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, працоўных калектываў, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, сілавых структур, ветэраны і моладзь, а таксама неабыякавыя да гісторыі роднага краю жыхары і госці Ваўкавышчыны.

За спачын душ бязвінных ахвяр генацыду памаліліся благачынны Ваўкавыскай акругі, настаяцель прыхода храма Святых роўнаапостальных Мефодыя і Кірыла, настаўнікаў Славенскіх, іерэй Аляксандр і пробашч парафіі св. Станіслава Косткі ксёндз Аляксандр. А затым усе прысутныя ізноў нібыта апынуліся ў тым жудасным ліпеньскім дні 1943-га, слухаючы словы артыстаў Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры, якія падрыхтавалі гэты мітынг.

Кожны год 7 ліпеня тут расказваюць і паказваюць трагічную гісторыю Шавулічаў — вёскі-сястры Хатыні. І кожны год тыя падзеі ва ўвасабленні артыстаў проста не ўкладваюцца ў галаве, прымушаючы ком падкатвацца да горла, нікога не пакідаюць абыякавым. Здаецца, час усё больш аддаляе ад нас Вялікую Айчынную вайну і яе жахі, аднак штогод выяўляюцца ўсё новыя жудасныя падрабязнасці тых падзей, і мы ўжо ўсведамляем, што гэта былі не проста жахлівыя ваенныя эпізоды — гэта быў сапраўдны генацыд беларускага народу. Вядучыя нагадалі, што Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе ўзбудзіла крымінальную справу па факту генацыду, і лічбы, якія былі атрыманы падчас расследавання і агучаны на мітынгу, ўразілі. Так, на тэрыторыі Беларусі выяўлена звыш трох тысяч раней невядомых сельскіх населеных пунктаў, спаленых часткова або поўнасцю, у тым ліку разам з жыхарамі. Спіс 186 вёсак, якія падзялілі трагічны лёс Хатыні — у яго ўвайшлі і Шавулічы, — папоўнілі яшчэ 102 населеныя пункты…

Гора пракацілася ў чорныя саракавыя па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Дзякуючы запісам інтэрв’ю са сведкамі фашысцкіх злачынстваў, якія захаваліся ў архівах, удзельнікі мітынгу ў Шавулічах змаглі пачуць галасы тых, хто ведаў ці нават на свае вочы бачыў, як знішчалі 15 чэрвеня 1942 года больш за дзве тысячы жыхароў вёскі Боркі Кіраўскага раёна Магілёўшчыны, як праз два тыдні пасля трагедыі Шавулічаў спальвалі людзей у царкве вёскі Доры, што на Валожынчыне Мінскай вобласці. Гэта было цяжка нават чуць…

DSC_3283

Менавіта дзеля таго, каб такое ніколі больш не паўтарылася, мы павінны захоўваць гістарычную памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны — якімі бы жорсткімі гэтыя ўспаміны не былі. Захоўваць і перадаваць будучым пакаленням. І з гэтымі мэтамі ў дзень сёлетняга мітынгу ў Шавулічах у падмурак абеліска мемарыяльнага комплексу была закладзена капсула часу з пасланнем нашчадкам. Пачэснае права закласці капсулу было прадастаўлена намесніку старшыні Ваўкавыскага райвыканкама, старшыні раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Ігару Салаўю і галоўнаму рэдактару газеты “Наш час”, старшыні раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Дзмітрыю Юшыну. Светлай памяці загінуўшых у вёсцы Шавулічы была прысвечана хвіліна маўчання, якую парушалі толькі жалобныя званы. Напамінам пра тое, што мы памятаем і будзем памятаць, сталі жывыя кветкі, ускладзеныя ўдзельнікамі мітынгу да помнікаў мемарыялу.

DSC_3052.jpg DSC_3072.jpg DSC_3075.jpg

DSC_3082.jpg DSC_3085.jpg DSC_3094.jpg

DSC_3095.jpg DSC_3102.jpg DSC_3117.jpg

DSC_3146.jpg DSC_3151.jpg DSC_3160.jpg

DSC_3166.jpg DSC_3168.jpg DSC_3169.jpg

DSC_3192.jpg DSC_3195.jpg DSC_3201.jpg

DSC_3205.jpg DSC_3251.jpg DSC_3263.jpg

DSC_3283.jpg DSC_3323.jpg DSC_3362.jpg

DSC_3390.jpg DSC_3393.jpg DSC_3410.jpg

DSC_3418.jpg DSC_3429.jpg DSC_3450.jpg

DSC_3492.jpg DSC_3505.jpg DSC_3510.jpg

DSC_3521.jpg DSC_3525.jpg DSC_3555.jpg

DSC_3579.jpg

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 300 раз