×

Предупреждение

JFolder: :files: Путь ведет не к каталогу: [ROOT]/images/myimages/2016/iiul/shaulichi.
×

Внимание

Плагин не может найти папку изображений. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery plugin tags exists and contains valid image files. The plugin could not locate the folder:
Версия для печати
Пятница, 08 Июля 2016 00:00

Не суняць гэты боль

Вадим МАРЧИК

З гадамі ён не слабее, яго цяжка растлумачыць словамі. Эмоцыі захлістваюць кожны раз, калі наведваеш пустую і маўклівую вёсачку Шавулічы, дзе чутны толькі гул ветру і шэпт лістоты.

Тут у 1943 годзе адбылася страшная трагедыя. Раніцай 7 ліпеня вёску ў тры колы акружылі фашысцкія акупанты. Жыхароў сілай выгналі з дамоў і абвінавацілі ў дапа­мозе партызанам. Старых і падлеткаў зачынілі ў адрынах. Мужчынам далі рыдлёўкі і прымусілі капаць сабе магілы. 366 чалавек, у тым ліку 120 дзяцей, былі знішчаны, а ўсе дамы з пабудовамі спалены. Вёска, якая складалася з 77 двароў, дзе жылі 94 сям’і, перастала існаваць.

У памяць аб загінуўшых быў ство­раны мемарыяльны комплекс. Штогод тут праводзяцца жалобныя мерапры­емствы, у якіх прымаюць удзел усе жадаючыя. Не стала выключэннем і 7 ліпеня гэтага года. У Шавулiчах сабраліся прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, навучэнцы і простыя гра­мадзяне. Яшчэ да пачатку тэатраліза­ванага мітынгу-рэквіему праваслаўны святар правёў памінальную літургію і асвяціў брацкія магілы. Затым прысутным была прадстаўлена літа­ратурна-музычная кампазіцыя, якая ўзнавіла падзеі тых трагічных гадоў. Хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць вяскоўцаў, бязвінна спаленых фашыстамі, усклалі вянкі і кветкі да помніка-манумента.

Маштаб і трагічнасць падзей, якія адбыліся ў Шавулічах 73 гады таму, не даюць нам права забыць гэты боль. Гістарычную памяць неабходна захоўваць у сабе кожнаму, перадаваць, як эстафету, ад пакалення пакаленню. Каб такое ніколі не паўтарылася...

Мемарыяльны комплекс навед- ваюць людзі з розных краін. У гэтым годзе на жалобным мерапрыемстве былі заўважаны госці з Расіі і Балгарыі. Вялікае ўражанне на іх аказалi добраўпарадкаванасць і дагледжанасць комплексу, а таксама паважлівае стаўленне да памяці аб жыхарах спаленай вёскі. Сваімі ўражаннямі падзялілася прафесар Балгарскай акадэміі навук, сацыёлаг Ілона ТОМАВА:

— Шавулiчы — гэта слова, пры вымаўленні якога надрываецца сэрца. Тут балюча знаходзіцца, вельмі цяжкая аўра. Разумееш, што мясцовыя жыхары загінулі ні за што. Наведаўшы Шавулiчы, я ўбачыла, як закіпела жыццё ў гэтым трагічным месцы. На жаль, праз некаторы час тут зноў запануе цішыня. Яна стала пастаянным спадарожнікам вёскі, якой ужо няма ні на адной карце.

Вельмі цяжка ўявіць і ўсвядоміць маштабы трагічных наступстваў Вялікай Айчыннай вайны. Кожны трэці беларус, які загінуў у тыя кровапралітныя часы, — гэта ж не толькі салдаты, але і дзеці, жанчыны. Так шмат было скалечана лёсаў. І няма значэння, якой ты нацыянальнасці. У Балгарыі таксама свята шануюць памяць аб загінуўшых салдатах і нявінных мірных жыхарах. Самае каштоўнае, што ў нас ёсць, — гэта жыццё, і мы павінны яго берагчы. Выдатна, што вашы людзі ўмеюць захоўваць памяць. На жалобным мерапрыемстве было шмат дзяцей разам з настаўнікамі. Думаю, што сюды прыехалі тыя, хто нясе адказнасць за краіну, паважае і любіць яе.

{gallery}myimages/2016/iiul/shaulichi{/gallery}

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2782 раз