Мінаючы масты, якія сімвалічна злучаюць сучаснае з мінулым, пад шум вады, што рухае кола млына, мы сапраўды адчулі, як час вяртае нас назад, у мінулае, у гісторыю, адлічваючы эпоху за эпохай. Як сціраецца мяжа паміж матэрыяльным і духоўным светам, адраджаецца згубленая сувязь з продкамі і цікавай веліччу мінулага. Гісторыя ўнікальнага парка ствараецца больш за 15 гадоў. Аднаўляецца па крупінках былая веліч гэтага цудоўнага месца, і многа работы яшчэ наперадзе.
Побач з намі слухалі экскурсаводаў вялікія группы моладзі. Па ўсім было відаць, што юнакам і дзяўчатам не толькі цікава слухаць беларускую мову, яны маюць патрэбу пазнаваць гісторыю роднага краю. І гэта выклікае вялікі гонар.
Стваральніку парка і ўсім яго супрацаўнікам жадаем моцнага здароўя, новых ідэй і плённай працы. Няхай пра гэта цудоўнае месца ведаюць далёка за межамі Беларусі. Яно заслугоўвае ўхвалення і захаплення!
Ветэраны працы ААТ “Краснасельскбудматэрыялы” шчыра дзякуюць адміністрацыі аб’яднання і ўсім, хто дапамагаў нам падчас паездкі.
Алена БЛАЖЫЕЎСКАЯ, старшыня савета ветэранаў ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.