Фотафакт. Ваўкавыскія майстры прымаюць удзел у абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору "Панямоння жыватворныя крыніцы”, які праходзіць у рамках Дня беларускага пісьменства ў Лідзе
Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў прадставіў свае калекцыі работ па ткацтве, вышыўцы, мастацкім роспісе і кераміцы, а таксама традыцыйны жаночы строй. Як заўсёды з поспехам праходзяць майстар-класы, якія праводзяць майстры цэнтра.