Версия для печати
Среда, 17 Сентября 2025 17:22

У Ваўкавыскім цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню народнага адзінства

17 верасня ў абноўленай зале Ваўкавыскага цэнтра культуры прадстаўнікоў раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў і актыўную моладзь сабраў канцэрт, прысвечаныДню народнага адзінства, які стаў сапраўдным сімвалам сілы нашага народа і аб’яднаўцэлыя пакаленні.

З дзяржаўным святам прысутных у зале павіншаваў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук.

DSC_6541

— Ад усяго сэрца віншую вас з дзяржаўным святам — Днём народнага адзінства! Гэтае свята падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Яно спалучае ў сабе трыумф гістарычнай справядлівасці і цвёрдую ўпэўненасць у будучыні нашай агульнай Радзімы. Сёння Рэспубліка Беларусь — гэта краіна, якая ў многіх выклікае зайздрасць. Мы захавалі нашы прадпрыемствы, якія стабільна працуюць, нашу прадуцыю ведаюць ва ўсіх кутках свету, мы поўнасцю забяспечваем сябе харчаваннем і пастаўляем яго за мяжу. Мы будуем жыллё, дарогі, бальніцы, школы, спартыўныя аб’екты. Мы жывём у спакойнай краіне, дзе ў кожнага ёсць усе магчымасці для самарэалізацыі, дзе кожны чалавек абаронены законам, дзе ўсё, што створана, працуе на чалавека. Захаваць і прымножыць нашы поспехі мы зможам толькі, калі будзем адзіныя, як былі адзіныя нашы продкі, якія баранілі ў цяжкія часы сваю зямлю ад ворага, і даказалі гэта. Адзінства — гэта магутная непераадольная сіла. Давайце разам рабіць нашу краіну лепшай, багацейшай, мацнейшай. Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой. Няхай у вашых дамах пануюць узаемаразуменне і згода, — сказаў Дзмітрый Іванавіч.

Затым мерапрыемства прадоўжылася выступленнямі творчых калектываў і артыстаў Ваўкавыскага раёна.

DSC_6529.jpg DSC_6560.jpg DSC_6569.jpg

DSC_6580.jpg DSC_6583.jpg DSC_6593.jpg

DSC_6599.jpg DSC_6609.jpg DSC_6617.jpg

DSC_6623.jpg DSC_6633.jpg DSC_6651.jpg

DSC_6659.jpg DSC_6666.jpg DSC_6673.jpg

DSC_6677.jpg DSC_6681.jpg DSC_6692.jpg

DSC_6699.jpg изображение_viber_2025-09-17_17-23-39-739.jpg

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 223 раз