Канцэрт прайшоў у рамках дабрачыннай акцыі "Ад сэрца да сэрца".
Са словамі прывітання да ўсіх прысутных звярнуўся пробашч парафіі святога Станіслава Косткі Аляксандр Раманоўскі:
- Сёння мы сабраліся разам не проста дзеля канцэрта. Мы разам ствараем прастору дабрыні, цеплыні і ўзаемнай падтрымкі. Напярэдадні Дня інвалідаў мы хочам асабліва падкрэсліць, што кожны чалавек - самае светлае і каштоўнае на свеце. Касцёл заўсёды нагадвае, што Бог глядзіць на чалавека не праз яго абмежаванні, а праз сэрца. У кожнага з вас у сэрцы шмат цяпла і радасці. Няхай гэты канцэрт прынясе вам супакой.
Да слоў прывітання далучыліся першы сакратар райкама БРСМ Наталля Клімчук, прадстаўнік раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Вікторыя Новікава, дырэктар ЦКРНіР Валянціна Слашчыніна.
Яны пажадалі кожнаму заставацца добрымі і памяркоўнымі у́ адносінах да блізкіх, быць моцнымі душой. Таму што грамадства характэрызуецца ў першую чаргу чалавечымі якасцямі і шчырасцю.
Для ўдзельнікаў акцыі выступілі юныя артысты вакальнай студыі "Novafamily" і салісты студыі вакалу Каці Ірыс Яўгенія Постнік, удзельніца тэлепраекту "Фактор.BY" Надзея Логвінава, а таксама артысты Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры, гурт "Новы Назарэт" і іншыя.
Музычная праграма парадавала у́дзельнікау́ мерапрыемства і напоўніла сэрцы прысутных цеплынëй і дабрынëй.
Будзе дапоўнена.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.