Версия для печати
Среда, 11 Марта 2026 17:11

«Лес! Дабро! Парадак!»

З 16 сакавіка па 18 красавіка кожны жадаючы зможа далучыцца да агульнабеларускай талакі па навядзенню парадку і аднаўленню лясоў, аб’яўленай Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Добраахвотная грамадская акцыя з’яўляецца вясновай традыцыяй, сёлета яна прысвечана пяцігодцы якасці. Гэтым разам, адзначаюць у Мінлясгасе, акцэнт будзе зроблены не на пасадцы лесу — пацярпелыя ад непагадзі лясы краіны практычна адноўлены, — а менавіта на навядзенні парадку. Як паведамілі ў Ваўкавыскім лясгасе, у межах акцыі «Лес! Дабро! Парадак!» работнікі лясной гаспадаркі і іх добраахвотныя памочнікі выдаляць хмызнякі, прыбяруць смецце і ламачча ў лясах каля буйных зон масавага адпачынку (на дамбе, вадасховішчах каля Воўпы і Хацькоўцаў), прыдарожных палосах, аўтастаянках на рэспубліканскіх трасах. Інвентаром усіх жадаючых далучыцца да талакі забяспечаць у лясгасе. Тэлефануйце — 6-20-73.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 333 раз