
— 15 сакавіка — важная гістарычная і палітычная дата ў летапісе незалежнай Беларусі. Прыняцце і наступнае ўдасканаленне Асноўнага Закона шмат у чым дазволіла рэалізаваць імкненне многіх пакаленняў беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, жыць у свабодным, справядлівым і паспяховым грамадстве. З 15 сакавіка 2022 года Беларусь жыве па абноўленай Канстытуцыі, прынятай большасцю грамадзян на рэспубліканскім рэферэндуме. Дакумент засяродзіў у сабе багаты гістарычны досвед папярэдніх пакаленняў, замацаваў прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці нашай дзяржавы і грамадства, вызначыў прыярытэты нацыянальнага развіцця.
Наша асноўная задача — шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, квітнеючую дзяржаву. Памятаць і шанаваць сваю гісторыю, берагчы законы, быць справядлівым і сумленным у сваіх думках і ўчынках — гэта якасці сапраўднага грамадзяніна сваёй Радзімы.

Жадаю ўсім моцнага здароўя і шчасця, а нашай суверэннай Беларусі — міру і працвітання! Няхай гэтае дзяржаўнае свята будзе сімвалам моцнай краіны, надзейным гарантам для грамадзян Рэспублікі Беларусь! Поспехаў вам, новых дасягненняў, дабрабыту і згоды!

Са святам прысутных таксама павіншавалі старшыня Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Якімовіч, намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама, старшыня Ваўкавыскага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Ігар Салавей, пракурор Ваўкавыскага раёна Аляксандр Пяцэвіч і першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Наталля Клімчук.



Па добрый традыцыі ў гэты дзень юным грамадзянам, лепшым прадстаўнікам маладога пакалення, якія дасягнулі значных поспехаў у вучобе, спорце і грамадскім жыцці, былі ўручаны пашпарты. А жыхары раёна, якія нядаўна далучыліся да партыі “Белая Русь” і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, атрымалі членскія і партыйныя білеты.

Святочнае мерапрыемства ўпрыгожылі канцэртныя нумары, падрыхтаваныя працаўнікамі і ўдзельнікамі творчых аб’яднанняў цэнтра культуры, педагогамі і выхаванцамі Ваўкавыскай школы мастацтваў.
Фото Игоря Варчика
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.