Версия для печати
Воскресенье, 10 Мая 2026 12:28

Шануем роднае! Урачыстае мерапрыемства з нагоды свята дзяржаўнай сімволікі прайшло 10 мая на пляцоўцы Дзяржаўнага сцяга ў Ваўкавыску

Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн — сімвалы роднай краіны, якія з дзяцінства ведае кожны жыхар Беларусі. Яны служаць падмуркам нашай дзяржаўнасці і прадметам народнага гонару, знакамі нашай свабоды і незалежнасці. Любячы сваю Радзіму, нельга не шанаваць яе сімвалы. Таму і адзначаем мы ў другую нядзелю кожнага мая гэта дзяржаўнае свята — Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Яно — даніна нашай агульнай павагі да гісторыі і традыцый роднага краю, да велічных знакаў нашай Айчыны.

Раніцай 10 мая на пляцоўцы Дзяржаўнага сцяга па вуліцы Панковай сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў і сілавых структур, актывісты партый і грамадскіх аб’яднанняў, вучнёўская моладзь і іншыя гараджане, неабыякавыя да гісторыі і сімволікі сваёй Радзімы. Аб гатоўнасці сілавікоў раёна да правядзення свята традыцыйны даклад старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргею Якімовічу зрабіў ваенны камісар Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў палкоўнік Уладзімір Герасімчук. У гонар дзяржаўных сімвалаў, адкрываючы мерапрыемства, прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь у выкананні дзіцячага хора “Атлантида”, а выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба “Бастион” урачыста ўнеслі вялікі Дзяржаўны сцяг. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Сяргей Якімовіч.

— Гэта свята сімвалізуе адзінства, суверэнітэт і гістарычную пераемнасць нашага народа, аб’ядноўваючы ўсіх грамадзян вакол галоўных атрыбутаў незалежнасці краіны. Дзяржаўныя сімвалы — гэта духоўны стрыжань нацыі. Асабліва сімвалічна, што гэта свята адзначаецца адразу пасля Дня Перамогі. Блізкасць гэтых свяшчэнных дат служыць вечным напамінам аб гераізме нашых продкаў, якія адстаялі права на незалежную будучыню, аб нашай адказнасці за захаванне міру і росквіт роднай зямлі. Гэтыя свяшчэнныя сімвалы аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю, адлюстроўваюць духоўныя каштоўнасці беларускага народа. У іх увасоблены нашы дасягненні ў працы, перамогі на спартыўных арэнах і мірнае неба над роднай зямлёй. Шанаваць свае галоўныя сімвалы, выхоўваць у падрастаючага пакалення пачуццё павагі да іх, а разам з тым пачуццё гонару і адказнасці за нашу рэспубліку — доўг кожнага яе жыхара, — адзначыў у сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Традыцыйна ў гэты дзень лепшыя прадстаўнікі вучнёўскай моладзі раёна ўрачыста развіталіся з піянерскім гальштукам і атрымалі членскія білеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Зямлі пад белымі крыламі аднайменны нумар прысвяцілі вакалісткі раённага Цэнтра культуры і ўдзельніцы ўзорнай студыі танца “Горячий лед”. Завяршылася мерапрыемства выкананнем Дзяржаўнага гімна і ўрачыстым маршам, якім прайшлі ваеннаслужачыя і прадстаўнікі іншых сілавых структур Ваўкавышчыны.

DSC_1365.jpg DSC_1382.jpg DSC_1394.jpg

DSC_1405.jpg DSC_1411.jpg DSC_1417.jpg

DSC_1419.jpg DSC_1427.jpg DSC_1429.jpg

DSC_1431.jpg DSC_1434.jpg DSC_1437.jpg

DSC_1440.jpg DSC_1453.jpg DSC_1511.jpg

DSC_1526.jpg DSC_1537.jpg DSC_1556.jpg

DSC_1564.jpg DSC_1579.jpg DSC_1589.jpg

DSC_1597.jpg DSC_1612.jpg DSC_1620.jpg

DSC_1642.jpg DSC_1652.jpg DSC_1666.jpg

DSC_1680.jpg DSC_1686.jpg DSC_1694.jpg

DSC_1704.jpg DSC_1711.jpg DSC_1713.jpg

DSC_1731.jpg DSC_1745.jpg DSC_1754.jpg

DSC_1769.jpg DSC_1785.jpg

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 653 раз