Палацы Пуслоўскіх у Косаве ўразіў нас раскошаю. Здзівіла прыгажосць пакояў, кожны з якіх і сёння мае сваё прызначэнне. Са слоў экскурсавода, у белым пакоі была шкляная падлога, пад якой плававалі рыбкі. Адзін з самых вялікіх пакояў – бібліятэка, там былі сабраны дзясяткі тысяч рэдкіх выданняў. А ўсе багацці палаца ахоўваў сапраўдны леў.
Сёння ў палацы адкрыты музейныя экспазіцыі, цудоўны рэстаран і гасцініца.
Пабывалі мы і ў сядзібе Тадэвуша Касцюшкі, якая знаходзіцца побач з палацам. Некалі яе ў знак глыбокай павагі да Тадэвуша аднавіў да першапачатковага выгляду Вандалін Пуслоўскі. І сёння гістарычны выгляд сядзібы падтрымліваецца. Хвала ўсім, хто займаецца аднаўленнем такіх скарбаў мінулага, как знаёміць з імі маладое пакаленне.
Потым мы адправіліся ў Моталь. На плошчы Леніна, дзе знаходзяцца знакамітыя драўляныя скульптуры герояў мотальскай зямлі, нас сустрэла экскурсавод. Прайшлі мы па алеі з лаўкамі цікавай формы, паглядзелі фотаздымкі, якія знаёмілі нас з гісторыяй Моталя. Далей апынуліся ў Спаса-Прэабражэнскім храме, ад прыгажосці якого захоплівала дух і немагчыма было стрымаць слёзы. Абразы, роспіс, рушнікі, сурвэткі — ад хараства прадметаў, створаных рукамі чалавека з такой шчырай любоўю да Бога, было не адарваць вачэй! Уся атмасфера храма пабуджае абавязкова здейсніць нешта добрае.
Далей песнямі ды танцамі нас сустрэла Мотальская галерэя. Невялікі калектыў неверагодна гучаў беларускімі музыкай і песняй! Музыкі так захапілі нас, што, нягледзячы на стомленасць, многія пусціліся ў скокі. А настрой узняўся да нябёс!
Пасля нас запрасілі на вясельную каравайную цырымонію. Мы гатавалі і ўпрыгожвалі вясельную выпечку, а пасля ўдзельнічалі ў выкупе нявесты і абрадзе дарэння. Усё дзейства суправаджалася беларускімі народнымі прымаўкамі, прыпеўкамі, вясельнымі абрадамі і захапляльнымі танцамі. Вось дзе сапраўды захаўваюцца нацыянальны каларыт і гістарычнае мінулае! Завяршылася свята за прыгожа накрытым сталом.
Падарожжа было вельмі цікавае і гістарычна насычанае. А добраму настрою спрыяла і надвор’е, і работа ўсіх людзей, якія нас сустракалі, і бездакорнасць нашага вадзіцеля.
Задаволеныя, хаця і стомленыя, мы вярнуліся дамоў, чарговы раз упэўніўшыся ў тым, што наша Беларусь – самая цудоўная краіна ў свеце.
Як жа можна яе не любіць?
Гэту зямельку, што сінявокай завецца,
Дзе над хатамі буслы лятаюць,
Храмы вежамі здалёк вітаюць.
Дзе палі калышуцца хлебам,
Дзе ўсе людзі ў згодзе жывуць
Пад мірным небам.
Сэрцам хочацца яе абнімаць,
Жыць, клапаціцца аб ёй і мінулае шанаваць.
Шчыра дзякуем адміністрацыі ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”, а таксама людзям, якія віталі нас, за дастаўленае задавальненне ад пазнання нашай гісторыі.
Алена Блажыеўская, старшыня ветэранскай арганізацыі і ветэраны працы ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.