Версия для печати
Пятница, 03 Июля 2026 15:39

Свята зямлі герояў. Мерапрыемствы Дня Незалежнасці ў Ваўкавыску распачаліся мітынгам у Скверы Памяці

3 ліпеня - дзень галоўнага свята незалежнай Беларусі, калі мы ўзгадваем падзеі вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе. Чырвоны сцяг узняўся ў той дзень над нашай сталіцай як сімвал мужнасці і непакорнасці беларускага народа, яго прагі да жыцця, свабоды і міру.

Як і штогод у гэты дзень, каля Вечнага агню ў Скверы Памяці сабраліся жыхары і госці Ваўкавыска, прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, ветэраны і моладзь, сілавікі і духавенства, госці з гарадоў-партнёраў з Расійскай Федэрацыі. "Наша зямля была, ёсць і будзе зямлёй герояў, якія мужна адстаялі нашу краіну ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзеля таго, каб сёння мы жылі ў мірнай і незалежнай дзяржаве", - адзначылі вядучыя мітынгу. Прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, а затым да прысутных звярнуўся старшыня Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Якімовіч.

- Дзень Незалежнасці - гэта найважнейшая дата ў гісторыі станаўлення беларускай дзяржавы. Гэта сімвал суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, гераічнай мінуўшчыны і годнай будучыні беларускага народа. Для кожнага беларуса гэта свята напоўнена асаблівым сэнсам. Наша гісторыя - пастаянная барацьба за сваю зямлю і духоўныя каштоўнасці. Гэта свята аб'ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Айчыны і верыць у яе годную будучыню, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе працвітання, любоў да сваёй сям'і, родных і блізкіх. У гэты дзень мы аддаём даніну найвялікшай павагі подзвігу ветэранаў, нізка схіляем галовы перад загінуўшымі ў баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Нядзіўна, што гэта свята прасякнута пачуццём бязмежнай падзякі тым, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны абараніў нашу зямлю. Наш святы абавязак - шанаваць памяць аб подзвігу савецкага народа, самаахвярная любоў да Радзімы якога - прыклад для падрастаючых пакаленняў, - сказаў кіраўнік дэпутацкага корпусу раёна.

На некалькі драматычных хвілін артысты Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры перанеслі ўсіх прысутных у жудасныя саракавыя, прасачыўшы гаротныя лёсы беларускіх жанчын у ліхія ваенныя часы. "Кожны трэці аддаў сваё жыццё, каб сёння мы стаялі пад гэтым мірным небам. Яны сышлі ў вечнасць, пакінуўшы гэту зямлю... і гэту глыбокую, святую цішыню", - прагучалі словы дыктара. Памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўсе прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання. А затым усклалі кветкі да помнікаў Сквера Памяці.

Фото А. Макар

01-1.jpg 01-10.jpg 01-11.jpg

01-12.jpg 01-13.jpg 01-14.jpg

01-15.jpg 01-16.jpg 01-17.jpg

01-18.jpg 01-19.jpg 01-2.jpg

01-20.jpg 01-21.jpg 01-22.jpg

01-23.jpg 01-24.jpg 01-25.jpg

01-26.jpg 01-27.jpg 01-28.jpg

01-29.jpg 01-3.jpg 01-30.jpg

01-31.jpg 01-4.jpg 01-5.jpg

01-6.jpg 01-7.jpg 01-8.jpg

01-9.jpg 02-1.jpg 02-11.jpg

02-12.jpg 02-13.jpg 02-2.jpg

02-3.jpg 02-4.jpg 02-5.jpg

02-6.jpg 02-7.jpg 02-9.jpg

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 712 раз