Версия для печати
Четверг, 17 Сентября 2026 18:25

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства, адбылося ў Ваўкавыскім раённым цэнтры культуры

З прывітальным словам да ваўкавычан звярнуўся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Захарчук:

- Паважаныя жыхары Ваўкавыскага раёна, прыміце шчырыя віншаванні з адным з галоўных дзяржаўных святаў нашай краіны - Днём народнага адзінства. 87 гадоў назад, 17 верасня 1939 года, перамагла гістарычная справядлівасць - Беларусь аб'ядналася ў сваіх нацыянальных межах.

Згуртаванасць, салідарнасць і бязмежная адданасць роднай зямлі не аднойчы дапамагалі беларусам выстаяць у цяжкія часы, беражліва захоўваць і памнажаць бясцэнны культурны і нацыянальны здабытак,  самааддана працаваць у імя працвітання любімай Беларусі. Сёння наша краіна ўпэўнена ідзе наперад па шляху ўмацавання грамадзянскай супольнасці, эканамічнага і сацыяльнага развіцця.

Усяго гэтага мы дасягнулі разам. Галоўная каштоўнасць нашай дзяржавы - працавітыя, таленавітыя і мэтанакіраваныя людзі. Захаваць і памножыць нашы поспехі мы зможам толькі  калі будзем адзінымі.  Дарагія землякі! Вялікая падзяка ўсім, хто добрасумленна працаваў і працуе на роднай землі, і тым, хто толькі робіць свае першыя крокі на шляху да вялікіх поспехаў і перамог.

Ускладваем вялікія надзеі на нашу моладзь і перакананыя, што павага да мінулага, сапраўдная любоў да Радзімы, пачуццё абавязку і вялікай адказнасці за лёс будучых пакаленняў дапамогуць памножыць гэту бязцэнную спадчыну. Наперадзе нас чакае шмат важных задач і добрых здзяйсненняў. Адзіны шлях да дасягнення пастаўленых мэтаў – гэта сумленная праца кожнага з нас, узаемапавага, здольнасць разумець і падтрымліваць адзін аднаго. Упэўнены, што згуртаванасць і адзінства дапамогуць нам у гэтым. Няхай пад мірным небам растуць нашы дзеці і ўнукі, а ў кожным доме пануюць зразуменне і згода. Добрага здароўя вам і вашым родным, дабрабыту і шчасця.

Шануйце і беражыце адзін аднаго. Міру і працвітання Ваўкавыскай зямлі і нашай любімай Беларусі. Са святам! З Днём народнага адзінства!

А затым сцэна была прадастаўлена артыстам – нашым талентам, творчасць якіх, як  справядліва адзначылі вядучыя, напоўнена патрыятызмам і гонарам за сваю краіну і яе гісторыю. Шчырымі апладысментамі віталі гледачы сваіх любімых выканаўцаў і дзякавалі за выступленні. Увесь канцэрт прагучаў на адным дыханні, склаўшыся ў прыгожы гімн роднай Беларусі.

DSC_3263.jpg DSC_3264.jpg DSC_3271.jpg

DSC_3291.jpg DSC_3299.jpg DSC_3304.jpg

DSC_3314.jpg DSC_3325.jpg DSC_3330.jpg

DSC_3341.jpg DSC_3470.jpg DSC_3476.jpg

DSC_3485.jpg DSC_3497.jpg DSC_3503.jpg

DSC_3512.jpg DSC_3521.jpg DSC_3535.jpg

DSC_3551.jpg DSC_3560.jpg DSC_3571.jpg

DSC_3598.jpg DSC_3611.jpg DSC_3627.jpg

DSC_3634.jpg DSC_3644.jpg DSC_3677.jpg

DSC_3706.jpg DSC_3715.jpg DSC_3748.jpg

DSC_3763.jpg DSC_3774.jpg

Фота Iгара Варчыка

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 447 раз