×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 85.
Версия для печати
Суббота, 10 Декабря 2016 00:00

Раённая навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”

Раённая навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” стартавала на Ваўкавышчыне, як і паўсюдна ў Беларусі, учора, 9 снежня. Яна прадоўжыцца да 8 студзеня наступаючага года.

У рамках акцыі на 29 снежня ў Ваўкавыску намечана правесці раённае дабрачыннае навагодняе свята з удзелам кіраўніцтва раёна для дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў з ліку дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў; дзяцей-інвалідаў; дзяцей з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў, сем’яў бежанцаў; дзяцей з сем’яў ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога саставу Следчага камітэта, органаў унутраных спраў і фінансавых расследаванняў, органаў і падраз­дзяленняў па надзвычайных сітуацыях, якія загінулі ці памерлі, сталі інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў, з сем’яў работнікаў, якія абслугоўвалі воінскія кантынгенты ў Афганістане або іншых дзяржавах, на тэрыторыі якіх вяліся баявыя дзеянні, і загінулі, памерлі або сталі інвалідамі ў перыяд вядзення баявых дзеянняў; дзяцей, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; а таксама навучэнцаў, якія ўзнагароджаны па выніках раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, навучэнцаў, якія маюць поспехі ў грамадскай рабоце.

Створаны арганізацыйны камітэт па правядзенні раённага дабрачыннага навагодняга свята, які ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кашкевіч. Удзел у дабрачыннай акцыі таксама прымуць арганізацыі раёна. Навагоднія святы для дзяцей будуць арганізаваны паўсюдна.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 3495 раз