Среда, 25 Декабря 2019 15:56

Стварыць атмасферу цуда і казкі для дзяцей можна і без падарункаў. У гэтым упэўнены педагагічны калектыў ДУА “Яслі-сад № 6 г. Ваўкавыска”

Автор
Традыцыйна з мэтай стварэння неабходных умоў для творчай актыўнасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, умацавання цеснай сувязі ўстановы і сям’і, стварэння чароўнай казачнай атмасферы напярэдадні Новага года ва ўстанове арганізуюцца выставы сумеснай творчасці бацькоў і дзяцей. Гэты год — не выключэнне.

Выставу работ “Навагоднія фантазіі”, як заўсёды, складалі сюжэтныя кампазіцыі, сувеніры, елачныя ўпрыгож­ванні. Аматары зімовай творчасці прапанавалі вырабы з розных матэрыялаў: шышак, сурвэтак, цукерак, мішуры, нітак, ваты, пацерак. Каралевай экспазіцыі стаў сімвал 2020 года — упэўненая у сабе, энергічная Мыш.

Акунуцца ў казачны свет, адчуць навагодні настрой ад выставачных работ можна будзе да пачатку студзеня. Дапаможа ў гэтым і сайт установы.

Таццяна ХЛАМКО, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад № 6 г. Ваўкавыска”.

Прочитано 323 раз Печать