Ведаць, каб любіць сваю Радзіму. Ваўкавыская раённая бібліятэка прапанавала ўсім жадаючым прыняць удзел у этнаграфічнай дыктоўцы “Збяры ў сваім сэрцы Беларусь” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 27 Мая 2018 15:07

Ведаць, каб любіць сваю Радзіму. Ваўкавыская раённая бібліятэка прапанавала ўсім жадаючым прыняць удзел у этнаграфічнай дыктоўцы “Збяры ў сваім сэрцы Беларусь”

З мэтай пашырэння ўяўлення пра сваю Радзіму, а таксама папулярызацыі нацыянальнай традыцыйнай культуры Беларусі Ваўкавыская раённая бібліятэка прапанавала ўсім жадаючым прыняць удзел у этнаграфічнай дыктоўцы “Збяры ў сваім сэрцы Беларусь”.

Дата правядзення была абрана невыпадкова: 21 мая — Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялога і развіцця. Менавіта ў гэты дзень у чытальнай зале раённай бібліятэкі сабраліся ўсе тыя, хто захацеў праверыць свае веды ў сферы беларускай культуры, гісторыі, традыцый. Сярод прысутных былі і студэнты 2 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” Ваўкавыскага педкаледжа. Кожны ўдзельнік павінен быў пісьмова за 45 хвілін адказаць на 20 тэставых пытанняў па беларускай культуры і на 10 пытанняў па гісторыі і культуры Ваўкавышчыны. Пасля праверкі ўсіх работ удзельнікам будуць выдадзены сертыфікаты з пазначаным вынікам, а тым, хто атрымае найбольшую колькасць балаў, будуць уручаны дыпломы. Вынікі этнаграфічнай дыктоўкі будуць размешчаны на сайце бібліятэкі.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2011 раз Печать