Воскресенье, 21 Октября 2018 11:35

Свята дзяцей і бацькоў “Мы школьнікамі сталі” прайшло ў ДУА “Субацкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Автор
Галоўнымі віноўнікамі ўрачыстасці сталі першакласнікі.

Здаецца, зусім нядаўна празвінеў школьны званок. Дзеці ўпершыню пераступілі школьны парог, за якім усё для іх было новым, цікавым, незвычайным. Але вось ужо на зыходзе і першая вучэбная чвэрць. За гэты час хлопчыкі пастараліся стаць сапраўднымі школьнікамі. Падчас правядзення свята гэта было добра відаць. Маленькія вучні прадэманстравалі свае веды па вучэбных прадметах, музычныя і танцавальныя таленты, беспамылкова назвалі правілы паводзін у школе. Сваіх дзетак прыйшлі павіншаваць і бацькі, для якіх гэта таксама сапраўдная ўрачыстасць. Пасля выпрабаванняў вучні далі абяцанне і сталі паўнапраўнымі членамі нашай школьнай сям’і. Кожны атрымаў пасведчанне першакласніка.

Ларыса ПАЧАБЫТ, настаўнік пачатковых класаў.

Прочитано 1673 раз Печать