Тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў у Субацкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 25 Февраля 2019 19:33

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў у Субацкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе

Разнастайныя спаборніцтвы, віктарыны, выставы, дыдактычныя гульні, віртуальныя падарожжы дазволілі дзецям больш даведацца пра багатую спадчыну беларускага народа.

У першы дзень закружылася літаратурная карусель “Жывая крыніца”, дзе вучні цытавалі выказванні пра мову вядомых мовазнаўцаў, паэтаў і пісьменнікаў. Далей вучням была прадстаўлена калаж-панарама “Прыгажосць беларускай мовы”, інфармацыйная пляцоўка “Пісьменнікі-юбіляры 2019 года”, этнаграфічны калейдаскоп “Я — перакладчык”, выстава “Кнігі-юбіляры беларускіх пісьменнікаў”. Гэтыя мерапрыемствы праходілі пад дэвізам “Мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!”. У сераду школьнікам прапанавалі размаўляць толькі на роднай мове. Падчас гульні-падарожжа вучні 1—4 класаў слухалі казкі на роднай мове, разгадвалі загадкі, малявалі сюжэтныя малюнкі. Для вучняў 5—11 класаў быў арганізаваны конкурс чытальнікаў вершаў “Паэтычны вернісаж”.

Вучні паўдзельнічалі таксама ў праекце “Залацінкі народнай мудрасці ў малюнках”: складалі фразеалагізмы, тлумачылі іх сэнс, малявалі. Вусны часопіс “У маёй любімай, роднай мовы шчырыя і ветлівыя словы” падвёў вынікі тыдня. Самыя актыўныя яго ўдзельнікі былі адзначаны граматамі.

Аксана ХАЯН, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2107 раз Печать