За ватрушкі купім лыжы! У рамках тыдня беларускай мовы ў гімназіі № 1 адбыўся дабрачынны кірмаш “Беларускія стравы” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 26 Февраля 2019 16:37

За ватрушкі купім лыжы! У рамках тыдня беларускай мовы ў гімназіі № 1 адбыўся дабрачынны кірмаш “Беларускія стравы”

Сродкі, выручаныя на ім, будуць выкарыстаны на набыццё спартыўнага інвентара для ўстановы.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, класныя кіраўнікі, вучні разам з бацькамі арганізавалі гэта мерапрыемства ў лепшых беларускіх традыцыях — з вясёлымі вершамі і прымаўкамі, песнямі. Добразычлівыя прадаўцы смачных страў ледзьве паспявалі абслугоўваць пакупнікоў, сярод якіх былі не толькі навучэнцы, але і працаўнікі гімназіі.

Кірмаш прайшоў весела і ажыўлена, падарыў шмат яркіх уражанняў усім удзельнікам.

Вераніка ТАРЫМА, вучаніца 9 “Б” класа.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1044 раз Печать