"Чуем, бачым, гаворым" - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 01 Мая 2019 11:09

"Чуем, бачым, гаворым"

Немагчыма ўявіць сабе культурнага і высокаадукаванага сучаснага чалавека, які не можа размаўляць на мове свайго народа. І вывучаць яе трэба з дзяцінства. Педагогі ясляў-сада № 6 у гэтым перакананы.

Варта адзначыць: з улікам пажаданняў бацькоў не першы год функцыянуе беларускамоўная група, у якой кожны куток упрыгожаны элементамі беларускага арнаменту, лялькамі і прадметамі беларускай нацыянальнай культуры, зроб­ленымі рукамі педагагічных работнікаў.

Кожны чацвер у садку — беларускамоўны дзень. Дзякуючы словам ветлівасці “Добрай раніцы!”, “Калі ласка”, “Дзякуй”, “Да пабачэння”, самыя маленькія набываюць першапачатковыя навыкі разумення мовы і авалодваюць правіламі этыкету. Арганізаваны ў нас спецыяльныя заняткі на беларускай мове — з беларускімі гульнямі, казкамі і вершамі, прыказкамі і прымаўкамі, беларускай музыкай. У кніжных кутках дзеці могуць самі выбраць сабе цікавыя кнігі. Ёсць і свае экскурсаводы — лялькі ў беларускай нацыянальнай вопратцы — Дзед Беларусавед, Янка і Арынка. Цікава і крэатыўна “праводзяць” яны конкурс “Сэлф па-беларуску”.

А педагогі старшых груп водзяць сваіх выхаванцаў на экскурсіі ў дзіцячую і раённую бібліятэкі, дзе дашкольнікі даведваюцца шмат цікавага пра родны горад, яго мясціны. Не застаюцца абыякавымі да такога адукацыйнага працэсу і супрацоўнікі бібліятэк: яны абавязкова рыхтуюць для маленькіх гасцей выставу дзіцячых кніг, чытаюць вершы на роднай мове, праводзяць пазнавальныя гутаркі і гульні, дэманструюць відэаролікі з праслухоўваннем калыханак.

Станоўчую ролю ў вывучэнні роднай мовы адыгрывае і агульная з садком пазіцыя. Пра тое, якім быў працоўны дзень у дзяцей, яны даведваюцца праз карысныя слоўнікі, арыгінальна аформленыя і размешчаныя ў бацькоўскіх кутках кожнай узроставай групы: «Скарбонку Дзеда Барадзеда», «Возік новых слоў», «Кошык беларускіх слоў»…Шлях да роднай беларускай мовы не спыняецца.

Таццяна ХЛАМКО, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад № 6 г. Ваўкавыска”.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1323 раз Печать