У вершах — жыццё вёскі - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 05 Ноября 2017 12:01

У вершах — жыццё вёскі

Адчуць асалоду ад цудоўнай паэзіі, параз­маўляць, паслухаць і пачытаць вершы на род­най мове мелі магчы­масць вучні Рэплеўскай сярэдняй школы — дзі­цячага сада на мінулым тыдні.

Такой на сённяшні час рэдкай і таму вельмі каштоўнай магчымасцю стала сустрэча з Мікалаем Пятровічам Іваноўскім, мясцовым паэтам з вёскі Пачуйкі.

Падчас своеасаблівай літаратурнай імпрэзы паэт чытаў вершы са свайго новага зборніка, які выйшаў у жніўні 2017 года. Пяшчотай і незвычайнай любоўю да родных мясцін, сваёй мовы, людзей, якія жывуць тут, насычаны творы Мікалая Пятровіча. Нашы вучні таксама паказалі паэту, што ведаюць яго вершы, і нават папрасілі дапамогі ў складанні ўласных твораў. Сустрэча адбылася вельмі цікавая і плённая.

Наталля СЫЧЭЎНІК, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 2109 раз Печать