Волковысская газета «Наш час», новости Волковыска

В области

Якасць друку газет і асаблівасці беларускамоўных артыкулаў на старонках мясцовых выданняў: абласны інавацыйны медыякластар працягвае актыўна працаваць

Якасць друку газет і асаблівасці беларускамоўных артыкулаў на старонках мясцовых выданняў: абласны інавацыйны медыякластар працягвае актыўна працаваць
28 Сентября
2018 г. Пятница

Галоўныя рэдактары абласной і раённых СМІ, а таксама спецыялісты, адказныя за выпуск газет, чарговы раз сустрэліся на занятках абласнога інавацыйнага медыякластара.

Удзел у рабоце семінара-практыкума прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі албвыканкама Аляксандр Вярсоцкі і яго намеснік Сяргей Шумейка. На папулярнасць таго ці іншага выдання ў немалой ступені ўплывае якасць паліграфічнага выканання. Канулі ў лету тыя часы, калі каляровая газета адсутнічала па вызначэнню. Сёння ўсе рэдакцыі вобласці выпускаюць менавіта такі прадукт, а ён, безумоўна, падабаецца чытачам, што ўплывае ў тым ліку і на тыраж. Аднак якасць поўнакаляровых газет часта астаўляе жадаць лепшага. Тэхнічных і тэхналагічных прычын таму шмат.

Прадметнай і інфарматыўнай была размова ўдзельнікаў кластара з супрацоўнікамі Гродзенскай друкарні – менавіта тут друкуецца абласная і большасць раённых выданняў. У фармаце адкрытага дыялогу прайшло абмеркаванне пытання паляпшэння якасці друку газет. На канкрэтныя пытанні і заўвагі па найбольш хвалюючых праблемах з боку спецыялістаў, адказных за выпуск газет, рэкамендацыі далі галоўны інжынер Гродзенскай друкарні Васілій Суддзя, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Марына Кукаль, а таксама спецыялісты розных аддзелаў друкарні.

– Менавіта ў фармаце дыялогу можна выпрацаваць аптымальныя падыходы да вырашэння любога пытання, – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. – Сённяшняя сустрэча вельмі прадметная. Па яе выніках спецыялісты друкарні распрацуюць практычныя рэкамендацыі для рэдакцый, якіх трэба будзе прытрымлівацца пры дадрукавай падрыхтоўцы газет, каб палепшыць якасць друку.

У сваю чаргу калегі з Гродзенскай друкарні прапанавалі спецыялістам раённых газет, адказных за выпуск, прыехаць на стажыроўку да іх спецыялістаў, каб непасрэдна па кожнай газеце даць практычныя рэкамендацыі.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з пачатку заснавання медыякластара актыўна супрацоўнічае са СМІ Гродзеншчыны. Сёння сваімі навуковымі назіраннямі з галоўнымі рэдактарамі і супрацоўнікамі мясцовых выданняў дзялілася кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры журналістыкі Ірына Піваварчык. Яна прывяла канкрэтныя прыклады памылак, з якімі можна сустрэцца пры напісанні ці перакладзе артыкулаў на беларускую мову, адказала на спрэчныя пытанні ўдзельнікаў.

Сустрэча стала карыснай не толькі для пішучых супрацоўнікаў газет, якія імкнуцца да стварэння якаснага беларускамоўнага кантэнта, але і для тэхнічных рэдактараў.

grodnonews.by

Оцените материал
(Голосов: 0)
Количество просмотров: 1102

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

«Прямая телефонная линия»

17 ОКТЯБРЯ с 14.00 до 16.00 на базе ГУО «Учебно-педагогический комплекс детский сад-средняя школа п. Юбилейный» (д. Моисеевичи, 1) проведет выездной прием граждан начальник управления образования Волковысского райисполкома Михаил Болеславович СЕМЕНЧИК. Предварительная запись на выездной личный прием по тел. 4-13-35.


17 ОКТЯБРЯ «прямую телефонную линию» с 10.00 до 12.00 по тел. 4-13-39 проведет начальник управления образования Волковысского райисполкома Михаил Болеславович СЕМЕНЧИК.


17 октября «прямую телефонную линию» с 8.00 до 10.00 по тел. 4-13-56 проведет начальник юридического отдела райисполкома Наталья Константиновна Игнатюк на тему «Вопросы компетенции местных исполнительных и распорядительных органов».


17 октября в ПУ «Волковыскгаз» (каб. 207) проведет прием граждан заместитель генерального директора по строительству УП «Гроднооблгаз» Владимир Александрович синяк.
Предварительная запись на прием по тел. 4-12-04.


17 ОКТЯБРЯ начальник управления контрольной работы ИМНС ГРЕСЬ Татьяна Анатольевна проведет «прямую телефонную линию» на тему «Налоговые льготы, установленные Указом Президента Республики Беларусь от 22.09.2018 г. № 345 «О развитии торговли, общественного питания и бытового обслуживания». Вопросы по указанной тематике можно задать во время «прямой линии» с 10.00 до 12.00 по тел. 4-43-81.


23 октября «прямую телефонную линию» с 11.00 до 13.00 проведет начальник Волковысского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь Максим Вячеславович гаркавый по вопросам, относящимся к компетенции Следственного комитета. Вопросы можно задать по тел. 75-1-40, 4-32-93.

Новые комментарии

Здоровья старикам и их родным
Светлая память этому человеку. Я учился в 14-15 в санатории где он был в руководстве. О нем остались ...
Для пожилых людей - это событие! Спасибо Станиславу и Зое Жук за праздник, который сделал наших ...
А как на счёт птиц - на них тоже блохи живут. Одна сердобольная бабушка соседка разводит голубей ...